род насякомых сям. пладовых мушак атр. двухкрылых. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, больш шматлікія ў тропіках і субтропіках (напр., на Гавайскіх а-вах больш за 300 відаў). Трапляюцца на кветках, часта на дрэвавых соках, вінных і фруктовых з-дах, у памяшканнях для агародніны і садавіны. Найб. вядомая Д. звычайная, або пладовая мушка (D. melanogaster). На Беларусі каля 30 відаў.
Даўж. да 3,5 мм. Цела стракатае, галава жоўтая, вочы чырвоныя. Жывяцца сокам раслін, прадуктамі гніення агародніны і садавіны. Лёгка разводзяцца ў лабараторных умовах, аб’ект генет.даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬГАЎЗ ((Dahlhaus) Карл) (10.6.1928, г. Гановер, Германія — 1989),
нямецкі музыказнавец. Праф. (1967). Прэзідэнт Т-вамуз.даследаванняў у Каселі (з 1977). Кіраваў выданнем поўнага збору твораў Р.Вагнера, супрацоўнік і кансультант 3-га (1967) і рэдактар 2 дадатковых (1972—73) тамоў муз. слоўніка Г.Рымана, аўтар-складальнік (з Г.Г.Эгебрэхтам) 2-томнага муз. слоўніка Бракгаўза-Рымана (1978—79), рэд. серыі «Новы даведнік музычнай навукі» (1980), аўтар кн. «Збор нарысаў па новай музыцы» (1978), «Музычны рэалізм» (1982), «Музычная тэорыя ў 18 і 19 ст» (1984), «Што такое музыка?» (1985, з Эгебрэхтам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ВІЧ (Васіль Яўхімавіч) (1872, г. Курск, Расія — 16.11.1936),
украінскі гісторык, археолаг. Скончыў Кіеўскі ун-т. З 1902 праф. Харкаўскага, з 1907 Кіеўскага ун-таў. Працаваў у археал. экспедыцыях на Полаччыне, Падзвінні, даследаваў стаянку каменнага веку каля в. Кісцяні Рагачоўскага р-на. У працах «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV ст.» (1896) і «Шляхі зносін Полацкай зямлі да канца XIV ст.» (1898) абгрунтаваў правамернасць назвы «Полацкая зямля», на матэрыялах археал.даследаванняў паказаў яе гіст. ролю, ваен. і эканам. стабільнасць. Аўтар прац па нумізматыцы, сфрагістыцы, фальклоры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁПЕРТ-МА́ЕР ((Goeppert-Mayer) Марыя) (28.6.1906, г. Катавіцы, Польшча — 20.2.1972),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Амер.АН і мастацтваў (1956). Скончыла Гётынгенскі ун-т (1930). З 1931 у розных ун-тах ЗША, з 1946 у Ін-це ядз.даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па ядз. фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фіз. хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г.Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Нобелеўская прэмія 1963.
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1981; чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). У 1948—70 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1971 у Ін-це ядз.даследаванняўРас.АН. Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, ядз. узаемадзеяннях пры высокіх энергіях і фізіцы нейтрына. Адкрыў электронна-ядз. ліўні ў касм. прамянях (1949; разам з Дз.У.Скабельцыным і М.А.Даброціным), распрацаваў новыя метады рэгістрацыі нейтрына ад Сонца і калапсуючых зорак. Ленінская прэмія 1982, Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Георгій Іванавіч) (н. 15.4.1935, в. Бараўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералаг. навук (1987). Скончыў БДУ (1958). З 1976 гал. геолаг Бел. гідрагеал. экспедыцыі. Навук. працы па методыках і праграмах рэгіянальных даследаванняў Беларусі, складанні зводных геал. картаў, вывучэнні стратыграфіі антрапагенавых адкладаў, геал. будовы і карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.);
Рельеф Белорусского Полесья. Мн., 1982 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТУІЦЫЯНІ́ЗМ,
кірунак у асновах матэматыкі і логікі, які лічыць інтуіцыюгал. і адзіным крытэрыем правамернасці метадаў і вынікаў гэтых навук. Узнік у пач. 20 ст. (Л.Браўэр, Г.Вейль, А.Гейтынг і інш.). Адмаўляе выкарыстанне ў матэматыцы і логіцы ідэі актуальнай бясконцасці і выключанага трэцяга прынцыпу. Паводле І., прадметам даследаванняў матэматыкі выступаюць разумовыя пабудовы матэм. аб’ектаў, што разглядаюцца па-за залежнасцю ад свету рэчаў. У адрозненне ад інтуітывізму не проціпастаўляе інтуіцыю логіцы, якую разглядае толькі як частку матэматыкі, а лагічныя тэарэмы — як матэм. тэарэмы найвышэйшай ступені агульнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛСРУЭ (Karlsruhe),
горад на ПдЗ Германіі, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Засн. ў 1715. 279 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каналам злучаны з р. Рэйн, рачны порт. Рэзідэнцыі некат. федэральных устаноў ФРГ, у т. л.Вярх. суда і Канстытуцыйнага трыбунала. Прам-сць: нафтаперапр. (нафтаправод з Марселя), хім., маш.-буд. (цяжкае, прылада-, вагона-, лакаматывабудаванне, вытв-сць швейных машын, эл.-тэхн.), харчовая. Ун-т. У прыгарадзе Леапольдхафен — цэнтр ядзерных даследаванняў. Дзярж. акадэмія выяўл. мастацтваў. Маст. галерэя. Музей зямлі Бадэн (калекцыя старажытнасцей). Барочны палац (18 ст., знішчаны ў 1945, адноўлены).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТШЭ́ЎСКІ ((Kostrzewski) Юзаф) (25.2.1885, мяст. Венглева, Пазнанскага ваяв., Польшча — 19.10.1969),
польскі археолаг, гісторык археалогіі, музеязнавец. Акад. Польскай АН (1957). Праф. Пазнанскага ун-та (1919—56), дырэктар музея Велікапольшчы ў Познані (1924—58), заснавальнік пазнанскай школы археалогіі. Займаўся вывучэннем лужыцкай культуры (раскопкі Біскупінскага гарадзішча) і слав. старажытнасцей больш позняга часу (раскопкі ў Гнезне, Познані, на Памор’і, Сілезіі і У Малой Польшчы). Значная частка даследаванняў прысвечана аўтахтоннасці славян у міжрэччы Одэра і Эльбы. Быў рэдактарам навук. выданняў «Przegląd Archeologiczny» («Археалагічны агляд»), «Z otchłani wieków» («З глыбінь стагоддзяў») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНЕ́НКА (Серафім Васілевіч) (15.2.1914, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — 8.3.1977),
бел вучоны ў галіне іхтыялогіі. Д-рбіял.н. (1968). Скончыў БДУ (1938). З 1956 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біял. асновах засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Прапанаваў тэорыю нераставай міграцыі еўрап. вугра; заснавальнік айчынных даследаванняў па ўзнаўленні еўрап. вугра ў штучных умовах.
Тв.:
Биология и распространение угря. Мн., 1958;
Европейский угорь. М., 1969;
Эколого-физиологическая пластичность европейского угря Anguilla anguilla L. Мн., 1977 (разам з В.А.Бяздзенежных, С.Л.Гаравой).