4. (з адмоўем). Які выражае непаўнату або адсутнасць якой-н. якасці.
Дарога ўжо не самавітая.
|| наз.самаві́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сацыялісты́чны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да сацыялізму, заснаваны на прынцыпах сацыялізму, які ажыццяўляе сацыялізм; які прасякнуты ідэямі сацыялізму, выражае іх.
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Сацыялістычныя краіны.
Сацыялістычная эканоміка.
Сацыялістычная гаспадарка.
С. гуманізм.
2. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.
С. інтэрнацыянал.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кааператы́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кааператыве, кааперацыі, належыць ім. Кааператыўны план. Кааператыўная гаспадарка.// Які ажыццяўляецца кааператывам. Кааператыўны гандаль. Кааператыўнае будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўмо́рга, м.
Былая мера зямлі, роўная палавіне морга. Уся гаспадарка Яўмена складалася з паўморга пясчаніку, на якім «раслі» хіба толькі камяні.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натура́льны, -ая, -ае.
1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.
Натуральныя ўмовы.
2. Абумоўлены законамі прыроды.
Натуральная смерць.
3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны.
Н. колер валасоў.
Н. імунітэт.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны.
Н. шоўк.
5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны.
Натуральная велічыня прадмета.
6. Нармальны, звычайны.
Н. выгляд.
7. Які атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 5 знач.).
Натуральная аплата.
○
Натуральная гаспадарка (спец.) — гаспадарка, у якой прадукты працы вырабляюцца для задавальнення патрэб толькі саміх вытворцаў.
Натуральны рад лікаў (спец.) — бесканечная паслядоўнасць 1,2,3,4,5,..., што складаецца з цэлых дадатных лікаў, размешчаных па парадку іх узрастання.
|| наз.натура́льнасць, -і, ж. (да 3—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ру́пець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -піць; незак.
1.безас., каму, з інф. і без дап. Пра неадольнае жаданне рабіць што-н.; хацецца; карцець.
Мне рупіла хутчэй пра ўсё даведацца.
2. Турбаваць, не даваць спакою.
Яго ўвесь час рупіць сям ’я і гаспадарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
се́льскі, -ая, -ае.
1.гл. сяло.
2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, вясковы.
С. клуб.
Сельская мясцовасць.
○
Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем жывёл для атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама першасная перапрацоўка гэтай прадукцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)