зверына́, -ы́, ж.

1. зб. Звяры.

У лесе многа зверыны.

2. м. Вялікі звер (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыме́рны, -ая, -ае.

Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі.

Невымерныя прасторы.

|| наз. невыме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, святочны, урачысты, напр.: гала-канцэрт, гала-прадстаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грашаві́ты, -ая, -ае (разм.).

Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход.

Г. чалавек.

Грашавітая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каша́ра, -ы, мн. -ы, -ша́р, ж.

Вялікі загон, агароджанае месца на полі, дзе летам трымаюць жывёлу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́йсер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі быстраходны баявы карабель.

Ракетны к.

|| прым. крэ́йсерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва³, -ы, мн. -ы, лаў, ж. (разм.).

Вялікі абшар, шырокі аднастайны масіў чаго-н.

Л. жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавыда́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход.

Дапушчаны вялікі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі гармонік са складанай сістэмай ладоў.

|| прым. бая́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надме́рны, -ая, -ае.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад.

Н. цяжар.