даво́лі, прысл.

1. (у спалучэнні з прым. або прысл.). У значнай ступені, у вялікай колькасці.

Прыйшлося дабірацца д. доўга.

2. безас., у знач. вык. Дастаткова, колькі трэба.

Дома ўсяго д.

3. безас. з інф. або з Р. Хопіць, досыць, пара спыніць.

Д. слоў, справа патрэбна!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяп, выкл. (разм.).

1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння рэзкіх удараў па чым-н. цвёрдым (пры сячэнні).

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. цяпаць—цяпнуць.

Цяп за руку.

Цяп-ляпужыв. для абазначэння хуткага, але неахайнага выканання работы; абы-як.

Цяп-ляп і гатова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́нна,

1. Прысл. да туманны (у 2, 3 і 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць туману дзе‑н. А на зары — яшчэ туманна І яшчэ золка на двары. Вярцінскі.

3. безас. у знач. вык. Пра стан невыразнасці, няяснасці ў думках, пачуццях і пад. Я не выспаўся, у галаве туманна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́трана, безас. у знач. вык.

Пра наяўнасць ветру. Ветрана на дварэ. □ Было, як і раней, ветрана, хмарна, нібы збіраўся дождж. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бразь, выкл. у знач. вык.

Ужываецца ў знач. дзеясл. бразнуць, бразнуцца. А Марылька набрала кашы ды бразь лыжкай па лаве. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыго́жа,

1. Прысл. да непрыгожы.

2. у знач. вык. Нядобра, заганна. [Коркія:] — Што ж ты не вітаешся са старэйшымі? Гэта непрыгожа! Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягу́ста,

1. Прысл. да негусты.

2. безас. у знач. вык. Разм. Мала, нямнога. Людзей у кіно было пакуль што нягуста. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́нна,

1. Прысл. да пустынны.

2. безас. у знач. вык. Бязлюдна, няма прыкмет жыцця. Толькі на вуліцы — пустынна і ціха. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́дна,

Прыслоўе да родны (у 4 знач.). // у знач. вык. Блізка сэрцу, дорага. Мне ўсё дорага тут, Люба, родна, прыгожа. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салёна,

1. Прысл. да салёны (у 2, 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне салёнага смаку. У роце салёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)