2. Настойліва, падрабязна распытваць аб чым‑н. А Еве сорам выйсці з хаты: Сустрэнуць дзе і той жа міг Яе дапытваюць дзяўчаты: — Куды падзеўся твой жаніх?Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pop2[pɒp]v.
1.BrE, infml нечака́на вы́йсці; вы́скачыць;
Pat’s just popped next door for ten minutes. Пэт толькі што выскачыла да суседзяў на 10 хвілінак.
2. хло́паць; з трэ́скам ло́пацца
3. (in) забяга́ць, загля́дваць, заско́кваць
4. (out) вы́лупіць во́чы
5. нечака́на вытырка́цца, высо́ўвацца
♦
pop your clogsBrE, hum. паме́рці;
pop the questioninfml прапанава́ць (каму-н.) вы́йсці за́муж/жані́цца
pop off[ˌpɒpˈɒf]phr. v.infml паме́рці, адкі́нуць канькі́, даць ду́ба
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́каціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; зак.
1. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль‑н. Мячык выкаціўся на дарогу. Яблык выкаціўся з кошыка. □ У старога паволі выкаціліся з вачэй дзве слязінкі.Чорны.// З’явіцца на небе (пра сонца, месяц, зоры). З-за лесу выкацілася сонца, іскрыстае, цёплае.Сачанка.// Выехаць адкуль‑н., куды‑н. З-за рогу борзда і крута выкаціўся з задзірлівым лапатаннем трактар.Шынклер.Брук скончыўся, і воз выкаціўся на дарогу мяккую, з пясочкам.Арочка.
2.Разм. Хутка выйсці, выбегчы адкуль‑н. Андрушка пабег да свайго сябрука Паўліка, свіснуў каля хаты. Паўлік выкаціўся мігам.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́рхня, ‑і, ж.
1. Вонкавы бок (звычайна верхні) чаго‑н. Паверхня металу. Паверхня кары галаўнога мозга. □ Вячэрняе сонца свяціла ў пакой, і на паліраванай паверхні стала засталася чорная бліскучая палоска.Шыцік.// Верхні пласт, слой чаго‑н. Паверхня вады. Паверхня снегу. □ [Дождж] ласкава барабаніў па парусіне, шамацеў па паверхні ракі.Шамякін.// Сукупнасць гор, нізін; рэльеф. Раўнінная паверхня. Паверхня Беларусі. □ Паверхня Марса фатаграфавалася ў праменях рознага колеру.«Беларусь».
2. У геаметрыі — мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або ад іншага цела. Паверхня шара. Цыліндрычная паверхня.
•••
Выйсці (усплыць) на паверхнюгл.выйсці.
Слізгаць па паверхнігл. слізгаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жака́н, ‑а, м.
Тупая паляўнічая куля на буйнога звера. Мы з Ігнатам рыхтаваліся выйсці досвіткам на дзікоў. Расклалі на стале ўсе свае паляўнічыя прычындалы — капсулі, гільзы, пыжы, бляшанкі са шротам і порахам — і зараджалі патроны жаканамі і карцеччу.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Éndkampfm -(e)s, -kämpfe спарт. фі́ніш, фіна́л;
in den ~ kómmen*вы́йсці ў фіна́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
siano
sian|o
н. сена;
wykręcić się ~em — выйсці сухім з вады
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́ручыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Памагчы выйсці з цяжкага становішча. Выручыць з бяды. □ [Салдат:] — Як ты мне дапамог! Не дапамог, а, можна сказаць, выручыў.Гамолка.
2. Утаргаваць. Вязуць усё, што трэба прадаць, каб выручыць сякую-такую капейчыну.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’янчу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.пагард. Тое, што і п’яніца. [Завішнюку] стала горка на душы, адчуў, што хочацца хутчэй выйсці з хаты, каб і не глядзець на гэтага п’янчугу Акцызніка.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.
1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.
2.перан.Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. — Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)