электраўстаноўка, якая ўключае трансфарматары, размеркавальныя ўстройствы, выпрамнікі току, інш.абсталяванне і прылады. Прызначана для павышэння або паніжэння напружання пераменнага эл. току (трансфарматарная падстанцыя), пераўтварэння яго па частаце і колькасці фаз (пераўтваральная падстанцыя), размеркавання эл. энергіі аднаго напружання паміж спажыўцамі (размеркавальны пункт). На гар. электратранспарце і электрыфікаваных чыгунках выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі. У мясц.электрычных сетках пашыраны камплектныя трансфарматарныя падстанцыі (КТП).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэ́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цэха, адпавядае патрабаванням цэха (у 1 знач.). Цэхавыя карпарацыі. Цэхавыя законы. Цэхавыя прывілеі.
2. Які мае адносіны да цэха (у 2 знач.), належыць цэху. Цэхавы сход. Цэхавае абсталяванне. Цэхавы камітэт. □ [Піліп] нават напісаў пра Міхаську ў цэхавую насценную газету.Кулакоўскі.
3.перан. Вузкі, замкнёны ў межах сваёй групы, прафесіі і пад.; абмежаваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механі́чны
1.в разн. знач. механи́ческий;
м. рух — механи́ческое движе́ние;
~нае абсталява́нне — механи́ческое обору́дование;
м. цэх — механи́ческий цех;
~нае запаміна́нне — механи́ческое запомина́ние;
2.филос. механи́ческий, механисти́ческий;
м. матэрыялі́зм — механи́ческий (механисти́ческий) материали́зм
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МА́САВАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
тып вытворчасці, які характарызуецца выпускам прадукту ў буйных маштабах за працяглы перыяд. Характэрна для прадпрыемстваў, якія выпускаюць вырабы, што маюць шырокі і ўстойлівы попыт. Ажыццяўляецца пры строгай паўтаральнасці вытв. працэсу на ўчастках, лініях, прац. месцах і заснавана на паточным метадзе вытворчасці (яго вышэйшая форма — аўтам. лінія). Пры М.в. выкарыстоўваюцца спец. і спецыялізаванае абсталяванне, інструменты і прыстасаванні; пераважаюць рабочыя і спецыялісты вузкага профілю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЦУСІ́ТА ЭЛЕ́КТРЫК ІНДА́СТРЫЯЛ»
(Matsushita Electric Industrial Company Limited),
японская эл.-тэхн. і радыёэлектронная кампанія, адна з найб. у свеце. Засн. ў 1918. Вырабляе камунікацыйнае, вымяральнае і спец.абсталяванне, быт. тэхніку: тэлефоны, радыёперадатчыкі і радыёпрыёмнікі, міні-камп’ютэры, апараты каляровага ксерадруку, тэлевізары, відэамагнітафоны, халадзільнікі, электрабатарэі, электронныя лямпы і інш. Вядома гандл. маркамі «Панасонік», «Нэшанал», «Тэкнікс», «Квазар». Мае філіялы ў Паўн. Амерыцы, Паўд.-Усх. Азіі, у Зах. Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1963 у г. Наваполацк як аддзяленне Полацкага нафтавага тэхнікума. З 1968 нафтавы, з 1987 політэхнічны тэхнікум. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў. Спецыяльнасці (1999/ 2000 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты хім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў; электратэхніка; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; перапрацоўка нафты і газу; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ПЕЛЬ (ад галанд. stapel),
адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва (рамонту) і спуску на ваду суднаў. Уваходзіць у склад верфі. Мае бетонны фундамент з высокімі апорамі (кільблокамі) для судна, а таксама грузападымальнае і інш.абсталяванне. Адносна размяшчэння ад берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя. Са С. судна спускаюць на ваду з дапамогай спец. прыстасаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРГАВІ́ШТЭ (Tîrgoviste),
горад на Пд Румыніі, на р. Яламіца. Адм. ц. жудзеца Дымбавіца. Каля 130 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць якасных і спец. сталей; маш.-буд., у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаванне, абсталяванне для нафтаздабыўной прам-сці; дрэваапр., харчовая. Цэнтр с.-г. раёна. Археал. і гарадскі музеі. Арх. помнікі 14—17 ст. У наваколлі — здабыча нафты і прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д «РАДЫЁПРЫЛА́ДА».
Засн. ў 1926 як прыватнае прадпрыемства. У пасляваенны перыяд — з-дбыт. прылад, пасля рэканструкцыі ў 1965 з-д «Электрапрылада», з 1978 з-д «Радыёпрылада», выпускаў аўтамагнітолы. З 1995 пасля аб’яднання з ВА «Хваля» (выпускала дэталі для аўтамагнітол) — ВА «Радыёхваля». Асн. прадукцыя (1997): аўтамагнітолы, аднаканальныя і шматканальныя радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі, тэлевізары, генератары і агрэгаты для дызельных рухавікоў, эл.-тэхн. вырабы с.-г. прызначэння і абсталяванне для кабельнага тэлебачання.