swamp​2 [swɒmp] v.

1. заліва́ць, затапля́ць

2. засыпа́ць, зава́льваць (заявамі, пісьмамі і да т.п.);

They swamped him with questions. Яны закідалі яго пытаннямі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

злажы́ць, злажу́, зло́жыш, зло́жыць; зло́жаны; зак., што.

1. гл. класці.

2. Палажыць разам у пэўным парадку.

З. дровы.

З. чамадан (палажыць у яго рэчы; таксама перан.: падрыхтавацца да ад’езду).

3. Перагнуўшы, скруціўшы, палажыць, злажыць пэўным чынам, надаць якую-н. форму.

З. газету.

З. пакрывала.

З. раскладушку.

4. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае).

Град злажыў жыта.

5. перан. Перакласці віну на каго-н.

◊

Злажыць галаву (высок.) — загінуць у баі.

Злажыць рукі (разм.) — тое, што і скласці рукі (гл. скласці).

|| незак. склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.), скла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.) і зло́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. што. Пацвердзіць, заверыць, паставіўшы подпіс.

П. загад.

П. дагавор (заключыць яго).

2. што. Прыпісаць пад чым-н.

П. некалькі радкоў.

3. што. Зрабіць які-н. надпіс, паметку на чым-н.

П. сшытак.

4. каго (што) на што. Уключыць у лік падпісчыкаў.

П. каго-н. на часопіс.

|| незак. падпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падпіса́нне, -я, н. (да 1 знач.), падпі́сванне, -я, н. (да 1—3 знач.), падпі́ска, -і, ДМ -сцы, ж. (да 4 знач.) і по́дпіс, -у, м. (да 1 знач.).

Падпісанне дагавора.

Падпісванне сшытка.

Падпіска на газеты.

Даць дакумент на подпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэцэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення.

Выпісаць р. на парашкі.

Водпуск лякарстваў па рэцэптах.

Р. на акуляры.

2. Спосаб прыгатавання чаго-н.

Кулінарныя рэцэпты.

Р. варкі грыбоў.

3. перан. Настаўленне, парада, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.

Цяжка даць р. на ўсе выпадкі жыцця.

|| прым. рэцэ́птавы, -ая, -ае (да 1 знач.), рэцэ́птны, -ая, -ае (да 1 знач.) і рэцэпту́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рэцэптавы або рэцэптны бланк.

Рэцэптурны аддзел (у аптэцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыслу́хацца, прыслухо́ўвацца

1. láuschen vi (да чаго-н. D), beláuschen vt, hórchen vi, behórchen vt, áufhorchen vi; разм. das Gehör ánstrengen; die Óhren spítzen;

2. перан. sein Ohr léihen*, Gehör schénken (да чаго-н. D);

прыслу́хацца да яго́ пара́ды séinem Rat Gehör schénken [geben*], auf séinen Rat hören;

прыслу́хацца да кры́тыкі ein Ohr für die Kritík háben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэлекіне́з

(ад тэле- + -кінез)

разнавіднасць парапсіхалогіі, перамяшчэнне прадмета без дакранання да яго, толькі напружаннем волі і выпрамяненнем энергіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кра́нец

(гал. krans)

прыстасаванне з дрэва, гумы, парусіны, якое замацоўваецца на борце судна для засцярогі яго ад удараў пры падыходзе да прыстані або да другога судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тро́мпы

(фр. trompe)

архіт. трохвугольныя нішападобныя скляпенні, якія выкарыстоўваюцца як пераходныя канструкцыі ад квадратнага ніжняга памяшкання да круглага або многавугольнага верхняга, да купала або яго барабана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адэ́ндум

(лац. addendum = тое, што павінна быць дададзена)

дапаўненне да дагавора, якое змяняе або ўдакладняе тыя ці іншыя яго ўмовы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

personally

[ˈpɜ:rsənəli]

adv.

1) асабі́ста

2) што да каго́

Personally I differ from you — Што да мяне́, то я не пагаджа́юся з ва́мі

3) як асо́бу, як чалаве́ка

We like him personally, but — Мы лю́бім яго́ як чалаве́ка, а́ле

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)