патрымце́ць, ‑трымчу, ‑трымціш, ‑трымціць; зак.

Трымцець некаторы час. Страказа патрымцела над .. [паплаўком] крыльцамі і апусцілася на пяро. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.

1. Затушаваць усё, многае.

2. і без дап. Тушаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўлада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Уладаць некаторы час. [Бухча:] Каб толькі хутарам паўладаць мог я яшчэ. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

1. Сфастрыгаваць усё, многае.

2. і без дап. Фастрыгаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Зак. да шыць.

2. і без дап. Шыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

персеі́ды, ‑аў; адз. няма.

Спец. Вялікі паток метэораў, якія ляцяць у пэўны час з боку сузор’я Персея.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабляя́ць, ‑бляе; зак.

1. Абазвацца бляяннем (пра авечку, казу).

2. Бляяць некаторы час. Авечка прабляяла ўсю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што.

1. Прасвідраваць буравымі інструментамі.

2. і без дап. Бурыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагарлапа́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм.

1. Вельмі моцна пракрычаць, праспяваць што‑н.

2. Гарлапаніць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадве́сне, ‑я, н.

Час, які папярэднічае вясне. Было прадвесне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. Шамякін.