кантралёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н.

Грамадскі к.

|| ж. кантралёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. кантралёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантра́льта, нескл.

1. н. Самы нізкі жаночы голас (у спевах).

2. ж. Спявачка з такім голасам.

|| прым. кантра́льтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., каго-што.

Браць пад кантроль, правяраць.

К. працоўную дысцыпліну.

|| зак. пракантралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. кантралява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрама́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Талон або другі ўмоўны знак, які дае права на бясплатнае наведванне тэатра, кіно і пад.

|| прым. кантрама́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрапу́нкт, -а, М -кце, м. (спец.).

У музыцы: мастацтва спалучэння некалькіх самастойных мелодый, галасоў, якія гучаць адначасова, у адно гарманічнае цэлае (шматгалоссе), а таксама раздзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

|| прым. кантрапу́нктны, -ая, -ае і кантрапу́нктавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантра́сны, -ая, -ае.

1. гл. кантраст.

2. 3 рэзкай розніцай паміж светлымі і цёмнымі часткамі.

Кантрасныя колеры.

|| наз. кантра́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантра́ст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Рэзка выражаная процілегласць.

|| прым. кантра́сны, -ая, -ае.

Кантрасныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Быць кантрасным каму-, чаму-н.; складаць кантраст з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрацэпты́вы, -аў (спец.).

Процізачаткавыя сродкі.

|| прым. кантрацэпты́ўны, -ая, -ае.

Кантрацэптыўныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрацэ́пцыя, -і, ж.

Папярэджанне цяжарнасці з дапамогай спецыяльных сродкаў.