кантрапу́нкт, -а, М -кце, м. (спец.).

У музыцы: мастацтва спалучэння некалькіх самастойных мелодый, галасоў, якія гучаць адначасова, у адно гарманічнае цэлае (шматгалоссе), а таксама раздзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

|| прым. кантрапу́нктны, -ая, -ае і кантрапу́нктавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)