маладажо́н, ‑а, м.

Мужчына, які нядаўна ажаніўся. Сакалоў быў усяго з год як жанаты, і .. сябры па санаторыю .. звалі яго маладажонам. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да махоркі. Людзі выйшлі, за імі стаў выходзіць і махорачны дым і яго едкі пах. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантэ́кст, ‑у, М ‑сце, м.

Закончаны ўрывак пісьмовай мовы (тэксту), які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзяць.

[Ад лац. contextus — цесная сувязь, злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капа́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца капаннем, копкай чаго‑н. Капальнікі бульбы. □ Ездзілі на .. [паравічках] тутэйшыя людзі — нагрузчыкі торфу і капальнікі яго. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карта́васць, ‑і, ж.

Картавае вымаўленне. Хлопец не зусім чыста вымаўляў гук «р», і ледзь прыкметная картавасць надавала яго мове мілагучную інтанацыю. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Змяніць (змяняць) форму, аб’ём, памер якога‑н. цела, уздзейнічаючы на яго. Дэфармаваць глебавы пласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жох, ‑а, м.

Разм. Хітры чалавек; ашуканец, прайдзісвет. Скажу вам быль, не плётку, Пра жоха аднаго, Дзяўчаты і малодкі, Пабойцеся яго. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навадны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які часова наводзіцца для пераправы. Навадны мост.

2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго. Навадное пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́тнік, ‑а, м.

Спец. Прылада ў гармаце, пры дапамозе якой ствол гарматы вяртаецца на месца пасля адкату яго пры выстрале. Спружынны накатнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нако́льнік, ‑а, м.

Разм. Гарэза, свавольнік. Баяўся поп і другога: Андрэй са сваімі накольнікамі мог падпільнаваць яго і вынесці .. без споднікаў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)