свіння́, -і́, мн. сві́нні і (з ліч. 2, 3, 4) сві́нні, свіне́й, ж.
1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.
2.перан.Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага, нявыхаванага чалавека (разм.).
С. ты, а не чалавек.
3.перан.Пра бруднага, неахайнага чалавека.
◊
Падлажыць свіннюкаму (разм., неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.
|| памянш.сві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).
○
Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна-грызун.
|| прым.свіны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ску́ра, -ы, ж.
1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы.
С. на руках гладкая.
2. Вырабленая шкура жывёлы.
Паліто з натуральнай скуры.
3.перан. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.). Пра жыццё, існаванне, дабрабыт (разм.).
Свая с. даражэй.
◊
Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.
Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.
Скура свярбіць — пра няўрымслівага, неспакойнага чалавека, які быццам просіцца на пакаранне.
|| памянш.ску́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.ску́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Скурныя захворванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ВІ́ЦЕБСКАЯ ДАЎНІНА́», «Витебская старина»,
зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны 11—19 ст. Падрыхтаваў і выдаў у Віцебскай губ. друкарні бел. гісторык А.П.Сапуноў. З 6 запланаваных тамоў выдадзены 3. У 1-м т. (1883) матэрыялы пра Віцебск з 1021 па 1883: урыўкі з летапісаў, Віцебскі летапіс, інвентары горада, дагаворы, граматы віцебскіх і полацкіх князёў, стат. звесткі пра насельніцтва, законы рас. ўрада, якія датычылі горада і губерні, дакументы пра Траецкі манастыр, прывілеі Віцебску на магдэбургскае права 1597 і 1644, Віцебскае паўстанне 1623, вайну 1812 і інш. У 2-м і 3-м т. меркавалася змясціць дакументы па гісторыі Полацка і інш. гарадоў і мясцовасцей губерні. Ва ўступе да т. 4 (1885) змешчаны «Кароткі нарыс барацьбы Маскоўскай дзяржавы з Літвой і Польшчай у XIV—XVII ст.» Сапунова. У 1-й яго частцы — дакументы пра заняцце Полацка і наваколля ў 1563 войскамі рус. цара Івана IV; вызваленне Полацка і Полаччыны ў 1579 бел.-літ. і польскім войскамі на чале з каралём Стафанам Баторыем; у 2-й частцы — дакументы часоў вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—67. У т. 5 (1888) дакументы Полацкай епархіі ад яе ўзнікнення да 1772, матэрыялы пра далучэнне паўн.-ўсх. часткі Беларусі да Расіі. У пачатку тома змешчаны «Кароткі нарыс гістарычнага лёсу Полацкай епархіі ад старажытнага часу да паловы XIX ст.», дзе ёсць звесткі пра скасаванне уніяцкай царквы, далучэнне яе да рас.правасл. царквы і правядзенне Полацкага царкоўнага сабора 1839. У т. 6 меркавалася змясціць гіст. нарыс пра Віцебскую губ., дадаткі, паказальнікі. Выданне багата ілюстравана (карты, малюнкі помнікаў архітэктуры, факсіміле рэдкіх рукапісных кніг, партрэты гіст. асоб і інш.). Большасць дакументаў апублікавана ўпершыню, арыгіналы асобных з іх не зберагліся. Не ўсе дакументы надрукаваны цалкам, некаторыя дадзены ў перакладзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
De lana caprina rixari (Horatius)
Спрачацца з-за казлінай шэрсці (г. зн. спрачацца аб дробязях).
Спорить о козлиной шерсти (т. е. спорить о пустяках).
бел. 3 пустога ў парожняе няма чаго пераліваць. Лапаць з пасталом спрачаюцца пра лычка пад сталом.
рус. Спорить из-за выеденного яйца. Спорить о прошлогоднем снеге.
фр. Il n’y a pas de quoi fouetter le chat (Не за что бить кошку).
англ. It is no use crying/arguing over the spilt milk (Бесполезно плакать/ссориться из-за пролитого молока). То milk a he-goat into a sieve (Доить козла в решето).