канто́вы, -ая, -ае.

Які мае канты, з кантамі (у 1 знач.).

К. слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бельгіі, Францыі і інш.

|| прым. кантана́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канто́ра, -ы, мн. -ы, -то́р, ж.

Агульная назва адміністрацыйна-канцылярскіх аддзелаў прадпрыемстваў, а таксама самастойных устаноў пераважна гаспадарчага, фінансавага характару.

К. завода.

|| прым. канто́рскі, -ая, -ае.

Канторскія кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канто́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы.

2. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канто́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Работнік канторы.

|| ж. канто́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. канто́ршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантраба́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.

Незаконны тайны правоз або перанос праз дзяржаўную граніцу абкладзеных пошлінай або забароненых тавараў каштоўнасцей і інш., а таксама тавары, перапраўленыя такім спосабам.

К. наркотыкаў.

|| прым. кантраба́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрабанды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца кантрабандай.

|| ж. кантрабанды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кантрабанды́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантраба́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Струнны смычковы музычны інструмент самага нізкага гучання.

|| прым. кантраба́сны, -ая, -ае і кантрабасо́вы, -ая, -ае.

Кантрабасны смычок.

Кантрабасовая партыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантра́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Пісьмовая дамова, пагадненне з узаемнымі абавязкамі двух бакоў.

Падпісаць к.

К. паміж работнікам і работадаўцам.

Заключыць к.

Шлюбны кантракт — пісьмовы дагавор, пагадненне, якое рэгламентуе паводзіны і матэрыяльныя адносіны паміж мужам і жонкай.

|| прым. кантра́ктны, -ая, -ае і кантра́ктавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

К. ураджай.

|| зак. закантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кантракта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)