усва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Сватаючы, дабіцца згоды на шлюб; сасватаць. [Несцер Іпатавіч:] — Нават дзецюка самага лепшага ва ўсім Турчанскім раёне вам [Валянціна Фёдараўна] за мужа ўсватаў. Дубоўка.
2. перан. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. — Ат, — пачуўся насмешлівы голас Лясовіча, — вы самі, Сцяпан Захаравіч, усваталі яго ў старшыні і робіце выгляд, што плачаце. Хадкевіч. Думаў я пра гэта і вечарам, калі клаўся спаць на сваім новым ложку ў хаце цёткі Антоніхі, куды мяне ўсватаў на жыхарства калгасны бухгалтар. Нядзведскі. // Схіліць каго‑н. да чаго‑н. [Усевалад:] — Баюся нават сказаць, Барыс. Вельмі ж у цяжкую справу ты мяне ўсватаў. Скрыган. // Навязаць каму‑н. што‑н. Кожнай з гэтых баб хацелася больш за ўсіх увайсці ў Аміліна давер’е, бо гэта быў тавар, які можна было ўсватаць шмат каму, і мець ад гэтага нейкі заработак. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уссе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. уссеў, ‑села; заг. уссядзь; зак.
Разм.
1. Наваліцца ўсім сваім цяжарам. Урэшце Кастусь заламаў Віцю рукі і ўссеў яму на спіну. Марціновіч.
2. Сесці куды‑н., на што‑н. у вялікай колькасці. Яны беглі падскокваючы. Зазяваешся — мурашкі адразу ўссядуць на ногі і пачнуць шчыпаць. Ваданосаў.
3. З лютасцю напасці. Вось тут на мяне і ўссела зграя раз’юшаных вясковых сабак і давай калашмаціць. Сяргейчык.
4. перан. Неўзлюбіўшы каго‑н. або раззлаваўшыся на каго‑н., папракаць, чапляцца да каго‑н. [Зорын:] — Вы будзеце ў мяне рабіць, як міленькі!.. Я вас прымушу!.. Гэта ж трэба, першакласны слесар, на кране адседжваецца... Ганьба!.. — Дарэмна вы на яго ўсселі, — спагадліва гаварыў Мюлер. — Стары чалавек... Гурскі.
•••
Уссесці па карак (шыю) каму — тое, што і сесці на карак (шыю) каму (гл. сесці).
Чорт уссеў на каго гл. чорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
assist [əˈsɪst] v.
1. дапамага́ць, падтры́мліваць;
We’ll do all we can to assist you. Мы зробім усё, каб дапамагчы вам;
assist smb. with money/in his work дапамагчы́ каму́-н. грашы́ма/у пра́цы
2. садзе́йнічаць
3. : assist in smth. прыма́ць удзе́л у чым-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rein1 [reɪn] n. pl. reins ле́йцы;
draw reins на цягну́ць ле́йцы, спыні́ць каня́
♦
give smb. free rein дава́ць каму́-н. по́ўную свабо́ду дзе́янняў;
keep a tight rein on smb. трыма́ць пад стро́гім кантро́лем, трыма́ць у цу́г лях, трыма́ць у чо́рным це́ле
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
trust2 [trʌst] v.
1. ве́рыць, давяра́ць;
trust in God ве́рыць у Бо́га;
I don’t trust him an inch. Я зусім яму не веру.
2. даруча́ць
3. fml спадзява́цца, разлі́чваць;
trust in smb. давяра́цца, ве́рыць каму́-н.;
trust to smth. спадзява́цца на што-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wheel1 [wi:l] n.
1. ко́ла;
landing wheels шасі́ (самалёта)
2. руль; штурва́л;
at/behind the wheel за рулём (таксама перан.)
♦
put a spo ke in smb.’s wheel каму́-н. шо́стку падкіда́ць; ста́віць па́лкі ў ко́лы;
wheels within wheels склада́ная ўзаемасу́вязь (інтарэсаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
обойти́сь
1. в разн. знач. абысці́ся;
2. (стоить) каштава́ць, абысці́ся; см. обходи́ться;
◊
обойдётся нічо́га, абы́дзецца;
обойти́сь в копе́ечку абысці́ся ў капе́ечку; до́рага каштава́ць;
да́ром не обойдётся (что, кому) дарэ́мна не про́йдзе (што, каму).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трави́тьI несов.
1. (отравлять) труці́ць; атру́чваць; (истреблять — ещё) выво́дзіць;
2. охотн. гнаць, цкава́ць; (охотиться) палява́ць (на каго, на што; без дополнения);
3. перен. цкава́ць; (преследовать) не дава́ць спако́ю (каму, чаму); (мучить) му́чыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уго́дничание удыга́нне, -ння ср. (перад кім, перад чым); (угождение) дагаджа́нне, -ння ср., нараўле́нне, -ння ср. (каму, чаму); (подольщение) падла́шчванне, -ння ср. (да каго, да чаго); (подлизывание) падлі́званне, -ння ср. (да каго, да чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Dum fortuna favet, parit et taurus vitulum
Пакуль спрыяе лёс, і бык родзіць цялят.
Пока благоприятствует судьба, и бык родит телят.
бел. Як павядзецца, то і певень нясецца. Калі вядзецца, то і на трэску прадзецца. Каму шанцуе, таму падчас і воўк коні пасе.
рус. Кому везёт, у того бык родит. Коли повезёт, так и бык телёнка принесёт. Кому счастье, у того и куры доятся. Кому счастье придёт, тот и на печи найдёт. Где ведётся, там и на щепу прядётся.
фр. Bien dance à qui la fortune chante (Хорошо танцует тот, кому поёт удача/фортуна).
англ. He dances well to whom fortune pipes (Хорошо танцует тот, кому аккомпанирует судьба/счастье).
нем. Wer ’s Glück hat, dem legt der Hahn Eier/dem geben seine Hühner Milch/dem kalbt der Ochse (Кто счастлив, тому и петух яйца несёт/тому дают куры молоко/у того и бык телится).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)