прыці́хнуць, -ну, -неш, -не; прыці́х, -хла; -ні́; зак.

1. Перастаць падаваць гукі, ствараць шум; стаць амаль нячутным.

Гукі прыціхлі.

Птушкі прыціхлі.

2. Перастаць рухацца; паслабець у сіле свайго праяўлення.

Сябры прыціхлі.

Вецер прыціх.

|| незак. прыціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздрыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Здрыгануцца, задрыжаць.

У. ад нечаканасці.

Голас уздрыгнуў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уздрыгнуцца (у 2 знач.).

Шыбы ўздрыгнулі.

|| незак. уздры́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ця́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. (разм.).

1. гл. цяпаць.

2. каго-што. Укусіць, схапіць зубамі.

Сабака цяпнуў за палец.

3. што і чаго. Выпіць спіртнога.

Ц. чарку.

4. каго. Стукнуць, ударыць каго-н.

Ц. па галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік. Броўка. / у безас. ужыв. Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву. Беразняк.

2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмаргну́ць, ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́ і зашмо́ргнуць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце; зак., што.

1. Зацягнуць, завесіць (шторы, шырму і пад.). // Перасунуўшы па ўцягнутай вяроўцы, завязцы, зацягнуць, закрыць. Зашмаргнуць кісет. Зашмаргнуць рукзак.

2. Зацягнуць, сцягнуць, зрабіць тугім (вузел, пятлю). Адным махам [Віця] спрытна зашмаргнуў пятлю на шыі звярка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н. нечаканае, часам недарэчнае, грубае і пад. Пераходаў аж уздрыгануўся ад нечаканасці, — ну і сказанула бабка. Краўчанка. Дагнаўшы жанчыну, Іван глянуў ёй у твар, .. і сказануў, што першае ўзбрыло на язык: — Куды, бабка, тэпаеш? Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.

Зак. да кранаць.

•••

Пальцам не крануць каго — не прычыніць ніякай шкоды каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калга́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калгасніка, калгаснікаў, належыць ім. Ну, Люба, апраўдала ты давер’е наша, калгасніцкае. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загугня́віць, ‑няўлю, ‑нявіш, ‑нявіць; зак.

Пачаць гугнявіць. // Гугнява прагаварыць; прагугнявіць. Ну, памятай, Пятрас! — загугнявіў .. [Парэчкус] і закульгаў перад міліцыянерам. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарэ́ктар, ‑а, м.

Уст. Дамашні настаўнік. Ну, ты, Костусь, чытаць любіш? — Дарэктар Костуся пытае, Абы хоць гутарка якая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)