Тон1 ’гук пэўнай вышыні’, ’характар гучання’, ’стыль паводзін’, ’колер, афарбоўка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе ням.Ton, франц.ton, англ.tone, якія паходзяць ад лац.tonus ’тон, гук’ < грэч.τόνος ’тон, лад; націск’ (Фасмер, 4, 76; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 484; ЕСУМ, 5, 596).
Тон2 ’вір, затон’ (ТС): як у тон утанула ’прапала’ (калінк., Арх. ГУ; ТС), сюды ж то́на ’адзін заход пры лоўлі рыбы сеткай’ (Мат. Гом.). Зваротны дэрыват ад тануць (гл.) з наступнай канкрэтызацыяй значэння, гл. тонь1, тоня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змест, ‑у, М ‑сце, м.
1. Тое, пра што расказваецца, што выкладаецца, адлюстроўваецца дзе‑н.; тэма (кнігі, артыкула, карціны і пад.). Змест кнігі. Змест оперы. Змест размовы. □ Часамі Данута перакладала змест якога-небудзь англійскага або французскага артыкула, і мы разам захапляліся рознымі дробязямі.Карпюк.// Пералік раздзелаў, састаўных частак кнігі з указаннем старонак, змешчаны ў канцы ці пачатку.
2. Сэнс, сутнасць чаго‑н. Яўхім маўчаў. Але і ў маўчанцы аднаго і ў лёгкіх жартах другіх быў адзін змест і адзін сэнс.Мурашка.[Нават] хаты, поле і лес у сваім старым выглядзе набылі новы змест, тварылі новыя настроі.Бядуля.// Аснова з’явы ці працэсу, якая вызначае іх сутнасць. Форма і змест. Культура нацыянальная па форме і сацыялістычная па зместу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капы́л, ‑а, м.
1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Каб абутак шыць па мерцы: не вялікі, не малы, Прымяраеш, круціш-верціш — Падбіраеш капылы.Непачаловіч.Я па-суседску часта забягаў паглядзець, як Пятро сукаў дратву, як ён нацягваў на капыл выцяжкі.Сабаленка.
2.Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы.Колас.[У зямлянцы Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі..: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы.Лынькоў.
•••
Гнуць на свой капылгл. гнуць.
І з капылоў далоўгл. далоў.
Начыйкапыл — чыім‑н. спосабам, на чый‑н. манер (рабіць, раўняцца і пад.).
Усё (усе) на адзін капыл — аднолькава, аднолькавымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
1. Вялікі стог сена, саломы або снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам. Непадалёку ад кароўніка ўзвышаліся вялізныя сцірты сена — запасы на зіму.Паслядовіч.Сцірты саломы, падобныя на высокія пясчаныя курганы, адзначалі месцы палявых такоў.Хадкевіч.[Жанчыны] падышлі да льняной сцірты і пачалі памалу брацца за работу.Гроднеў.[Стары Юстынь] уклаў у сцірту апошні сноп, і калі разагнуўся — пацямнела ўваччу.Чарнышэвіч.
2. Куча прадметаў, пакладзеных адзін на адзін. Жаўцеюць высокія сцірты дошак, брусся, апілаваных плашчакоў.Бялевіч.Сцірты сухой цэглы былі складзены на груд[зе] перад вёскай.Чорны.На дрывотніку ляжала сцірта толькі што наколаных дроў.Хведаровіч.
3. Складзены ў штабялі тавар. Гарэлі побач сцірты мяшкоў са збожжам на адкрытай платформе.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Arcades ambo
Абодва аркадцы/Абодва з Аркадзіі.
Оба аркадцы/Оба из Аркадии.
бел. Абое рабое. Аднаго поля ягады. На адным сонцы сушыліся. Адзін чорт маляваў.
рус. Два сапога пара. Одного поля ягоды.
фр. Les deux font la paire (Два составляют пару). L’un vaut l’autre (Один стоит другого).
англ. Birds of a feather (Птицы одинакового оперенья).
нем. Gleich zu gleich gesellt sich gern (Одинаковое к одинаковому приобщается охотно). Gleiche Brüder, gleiche Kappen (Одинаковые братья, одинаковые шапки).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Hínfahrtf -, -en пае́здка (куды-н.), пае́здка ў адзі́н кане́ц;
auf der ~ па даро́зе туды́, у час пае́здкі туды́;
Hínund Hérfahrt, Hínund Rückfahrt прае́зд [пае́здка] туды́ і наза́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zusámmenhalten*
1.vi трыма́цца ра́зам, стая́ць адзі́н за аднаго́
2.vt трыма́ць, утры́мліваць ра́зам, не дава́ць распада́цца [раздзяля́цца];
er hält Geld sehr zusámmen ён да́рам гро́шы не патра́ціць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
латышскі фалькларыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Збіральнік лат.нар. песень. Адзін з кіраўнікоў руху младалатышоў. Фактычны рэдактар прагрэс.лат.газ. «Pēterburgas Aviżes» («Пецярбургская газета»; 1862—65). Пісаў апавяданні, вершы, сатыр. фельетоны. Падрыхтаваў выданне «Латышскія народныя песні» (т. 1—6, 1894—1915).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРДО́СКАЯ ВА́ДКАСЦЬ,
сумесь раствору меднага купарвасу з вапнавым малаком (гідраксід кальцыю) адзін з фунгіцыдаў. Павінна быць нейтральнай (кіслая апякае лісце). Выкарыстоўваецца для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі раслін (пладовых, гароднінных і інш. культур). Рыхтуецца непасрэдна перад выкарыстаннем. Спажываць плады і гародніну пасля апырсквання можна не раней як праз 10 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСКЛЕПІЯ́ДАЎ ВЕРШ,
памер у метрычным вершаскладанні, вынайдзены стараж.-грэч. паэтам Асклепіядам Самоскім (3 ст. да нашай эры). Своеасаблівая мадыфікацыя пентаметра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаны на адзін кароткі склад. У сілабатанічным вершаскладанні імітацыі Асклепіядава верша выключна рэдкія. У бел. паэзіі ўжыты толькі ў перакладзеным М.Багдановічам «Помніку» Гарацыя.