напатка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Ідучы, едучы, сустрэцца з кім-н., трапіцца каму-н. насустрач.

Па дарозе яму напаткаўся паляўнічы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сустрэцца, трапіцца пры чытанні, у рабоце і пад.

У кнізе нечакана напаткаліся цікавыя звесткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўсця́ж, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Ва ўсю даўжыню чаго-н.

Н. кладуцца пракосы.

2. прысл. Ва ўсіх напрамках, навокал.

Н. праляглі дарогі.

3. прыназ. з Р. Ужыв. пры ўказанні на прадмет, уздоўж якога што-н. размяшчаецца, рухаецца.

Ісці н. дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няста́ча, -ы, ж.

1. Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп.

Н. рабочых.

2. Выяўленая пры праверцы чаго-н. недастача грашовых, матэрыяльных сродкаў, тавараў і пад.

Пакрыць нястачу тэрмінова.

3. Адсутнасць сродкаў для існавання; беднасць.

Прыціснутыя нястачаю, людзі шукалі пабочных заробкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак., што.

1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

П. гайку. П. засаўку да дзвярэй.

2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

П. рукі да спіны.

3. Круцячы, убавіць, укараціць.

П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкру́чваць, -аю -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мушту́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накле́іць, -ле́ю, -ле́іш, -ле́іць; -ле́ены; зак.

1. што. Прымацаваць што-н. пры дапамозе клею.

Н. афішу.

2. чаго. Склейваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. канвертаў.

|| незак. накле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. накле́йванне, -я, н. і накле́йка, -і, ДМ -кле́йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумясці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ме́сціцца; зак.

1. Супасці ўсімі пунктамі пры накладанні (пра лініі, фігуры).

Два трохвугольнікі сумясціліся.

2. Аказацца адначасова, сумесна існуючым у кім-, чым-н.

У характары гэтага чалавека сумясціліся самыя розныя рысы.

|| наз. сумяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транспара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Ліст з чорнымі лініямі, які падкладаецца пад нелінееную паперу, каб пры пісьме былі роўныя радкі.

2. Нацягнутая на раму тканіна або папера з якім-н. тэкстам ці малюнкам.

Святочныя транспаранты.

|| прым. транспара́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трасі́раваць¹, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад).

|| наз. трасі́раванне, -я, н. і трасіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тур¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін круг танца.

Т. вальса.

2. Асобны этап якога-н. спаборніцтва, конкурсу і пад.

Першы т. чэмпіянату па баскетболе.

3. Этап, частка якой-н. падзеі, мерапрыемства і пад.

Першы т. выбараў (пры шматступеннай выбарчай сістэме).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)