Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
імча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1.каго-што. Хутка везці, несці каго‑, што‑н. Газік імчаў Рыбіна па ціхай лясной дарозе.Пестрак.Як поезд імчаў Сцёпку ўсё далей і далей, яго пачалі забіраць думкі аб горадзе, аб паступленні на рабфак.Колас.
2.Разм. Тое, што і імчацца. З гары ад парку порстка імчала грузавая машына.Скрыган.Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспявай кіраваць вяслом.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад павысіць.
2.узнач.прым. Больш высокі ў параўнанні са звычайным, нармальным; павялічаны. Павышаная тэмпература. Павышаная праходнасць машыны. □ [Косця], як і многія іншыя маладыя людзі, хварэў павышанай сарамлівасцю.Карпюк.// Больш высокі па тону, больш гучны. Усю невялікую дарогу, хвілін па пяць, Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсах панямонскай інтэлігенцыі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак.
1. Гаварыць некаторы час. Прыемна было пагаварыць з гасцямі на іх мове.Брыль.[Лабановіч:] — А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі!Колас.// Абмеркаваць што‑н., абгаварыць. На зборы Міша ўнёс прапанову пагаварыць аб дысцыпліне.Якімовіч.
2. Перагаварыць аб чым‑н. [Карнейчык:] Я пагавару з начальнікам цэха.Крапіва.Ціма Дакутовіч ніяк не мог выбраць момант, каб сам-насам пагаварыць з дзядзем Косцем.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)