кансерва́тар, ‑а, м.

1. Чалавек кансерватыўных поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага. Можна было падумаць, што Булай па натуры быў кансерватарам, перакананым прыхільнікам штурм[аўшчыны] ў канцы месяца і, наогул, працаваў па-старому. Шыцік.

2. У Вялікабрытаніі — член кансерватыўнай партыі. Кансерватары і лібералы.

[Ад лац. conservator — ахавальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Гарызантальная пляцоўка перад топкай у печы; прыпечак. Анюта яшчэ магла варочаць цэбры з запаранай мяпінай, паднімаць на загнет велізарныя чыгуны. Корбан. Я вясёлыя дні твае помню, Калі цяжка было вагнету Ад каструль, чыгункоў пузатых. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазі́мак, ‑мку, м.

Першы мароз, першы снег; пачатак зімы. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. Усё было так, як і бывае заўсёды ў добры зазімак, са снегам, з марозікам, з ядраным сонцам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак, каго-што.

Выклікаць вялікую зацікаўленасць; захапіць, зацікавіць. Відаць было, што .. [Янка] хацеў заінтрыгаваць прыяцеля і не адказваў проста на яго пытанне. Колас. Заінтрыгавала Андрэя тое, што яго так хутка выклікае Паддубны — нядаўна ж былі ў яго. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка і часта мяняецца; няўстойлівы. Я задумаўся тады аб шчасці — якое яно бывае зменлівае і нетрывалае. Хведаровіч. Надвор’е, і тое ніяк не ўсталюецца, нібы зрушылася нешта. Зменлівае было і ўзімку, і ўвесну, не лепшае і цяпер. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мерыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Даваць гукавы сігнал зумерам. Трэба было яшчэ паспрабаваць, ці працуе лінія. [Пракапчук] пачаў зумерыць, аднак ніводнай адзнакі таго, што там, на другім канцы проваду, ёсць жывыя людзі, якія з табою могуць гаварыць, могуць цябе слухаць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́тась, прысл.

Разм. У мінулым годзе. [Ліза:] «Я ўжо так прывыкла да вучняў, што цяпер было б шкада іх пакідаць... У мяне ў гэтым годзе іх больш, чым летась». Шахавец. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёгка,

1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.

•••

Лёгка сказаць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́цце, ‑я, н., зб.

Абл.

1. Маладыя тонкія ліпы. Мой бацька хадзіў у лес рэзаць луцце — трэба было на лапці лыка. Сачанка.

2. Лыка маладых ліп. Шаруе [Ганька] рукі, шыю, вушы. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ ліпавым луццем ногі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Разм. Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. Алена малако на рынку прадавала. Чатыры гладышы было ў яе, Дык з аднаго пакаштаваць яна давала, А з іншых налівала, Калі ў пакупніка ўвагі не стае... Сказаўшы карацей, — Алена махлявала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)