РУ́БІН Якаў Ізраілевіч (н. 16.12.1918, г. Ельня Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Д-рэканам.н. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1941). З 1963 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па дэмаграфічных і эканоміка-сацыялагічных праблемах, гісторыі сацыялагічных і эканам. вучэнняў.
Тв.:
Теории народонаселения: (Мальтузианское и буржуазно-антимальтузианское направления). М., 1972;
Дом наш земной. Мн., 1981;
Наследники Мальтуса. М., 1983;
Право на счастье: О пробл. семьи и детей. Мн., 1986;
Материальный достаток: как его понимать? Мн., 1990 (разам з І.В.Катляровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ Леў Уладзіміравіч (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Лань, на аўтадарозе Лунінец—Мікашэвічы; чыг. ст. на лініі Брэст—Гомель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на У ад г. Лунінец, 276 км ад Брэста. 960 ж., 312 двароў (2001). З-д «Палімер», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. 30.10.1942 у Вял.Айч. вайну ў вёсцы і на чыг. станцыі партызаны правялі Сінкевіцкую аперацыю 1942. Помнік архітэктуры — Сінкевіцкая Георгіеўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАСКА́НСКІ О́РДЭР,
адзін з архітэктурных ордэраў; разнавіднасць дарычнага ордэра, ад якога адрозніваецца адсутнасцю канелюраў, большай таўшчынёй калон і гладкім фрызам. Назва ад вобласці Таскана ў Цэнтр. Італіі (стараж. Этрурыя). Нясучыя часткі — гладкі ствол калоны з капітэллю і базай. Капітэль складаецца з шыйкі, якая злучае яе са ствалом калоны, эхіна і абака; антаблемент — з архітрава, гладкага фрыза і карніза. Як маст.-выразная форма Т.о. склаўся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі выкарыстоўваўся ў архітэктуры класіцызму (Мінская кірха, сядзібны дом у в. Нача Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХВІН,
горад у Ленінградскай вобл. Расіі, на р. Ціхвінка (ч.Ціхвінскай воднай сістэмы). Вядомы з 1383 як Прадцечанскі Ціхвінскі пагост. З 1773 горад. 67,1 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (с-г. і чыг. тэхніка), дрэваапр. і лесахім. (каніфоль, смала, шкіпінар, хвойны экстракт), харч., лёгкая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Філіял Паўн.-Зах.політэхн. ін-та. Арх. помнікі: на тэр.Вял. Успенскага манастыра (Цяпер Гіст.-мемарыяльны і арх.-маст. музей) — Успенскі сабор (1505—15), цэрквы Трапезная (Пакроўская, 1581) і Спаская (1593), Увядзенская вежа (1687) і інш.Дом-музей М.А.Рымскага-Корсакава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТА́ЛБЕРГ, Шталбергс (Štālbergs) Эрнестс (3.9.1883, г. Ліепая, Латвія — 12.6.1958), латышскі архітэктар. Акад.АН Латвіі (1946). Засл. дз. нав. Латвіі (1945). Скончыў Пецярбургскую АМ (1914, вучань Л.М.Бенуа). Выкладаў у Латв. ун-це ў Рызе (1922—50, з 1945 праф.). Работы пераважна ў духу рацыяналізму і т.зв. мадэрнізаванай класікі: рас. павільён на міжнар. выстаўцы ў Рыме (1910—11, з У.Шчуко), у Рызе — секцыйны дом на вул. Самарына (1927), актавая зала ун-та (1929—36), помнікі Свабоды (1931—35, скульпт. К.Зале), У.Леніну (1947—50, скульпт. В.Багалюбаў і У.Інгал). У 1945—51 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Латвіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗНА,
вёска ў Язненскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на берагах азёр Вял. і Малое Язна. Цэнтр с.-г.вытв. кааператыва. За 58 км на ПдУ ад г. Міёры, 156 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Палевачы, на аўтадарозе Дзісна—Празарокі. 833 ж., 363 двары (2003). Лясніцтва. Сепаратарнае аддз. Міёрскага масласырзавода. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Спаса-Праабражэнская царква (1990). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. За 500 м на Пд ад вёскі археал. помнік — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бра́ндмур Суцэльная каменная сцяна без акон у драўляным доме, якую будавалі на мяжы сядзібы ў старым горадзе, мястэчку. Без такой сцяны дом ад дома ставілі толькі на адлегласці шасці метраў (Гродна; Беласток, Бельск у ПНР (Вал.). Тое ж брандму́рак (Гродна).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
гры́дня
1.Дом, хата (Археагр. I, 148, Віц. XVI ст. Летапісец Ал. Гвагнін). Тое ж гры́ня (Віц. XVI ст. летапісец Гвагнін, Рам. 1912, 174. I. Пташнікаў. Чакаў у далёкіх Грынях, 1962).
2. Гумно, дзе складалі збожжа («Наша ніва»), 1914, № 38, 3).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Sal patriae pluris faciendus, quam hospitis mensa
Родную соль варта цаніць больш, чым чужы абед.
Родную соль следует ценить больше, чем чужой обед.
бел. Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому. Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне. Усюды добра, а дома лепей.
рус. В гостях хорошо, а дома лучше. И дым отечества нам сладок и приятен (А. Грибоедов). Хорошо на Лону, а не так как на дому. Своя печаль чужой радости дороже.
фр. On n’est nulle part aussi bien que chez soi (Нигде не бывает так хорошо, как у себя дома).
англ. East, West, home is best (Восток, запад, а дом лучше).
нем. Ost, West, zu Hause best (Восток, запад ‒ лучше всею дома).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)