ШТА́ЛБЕРГ, Шталбергс (Štālbergs) Эрнестс (3.9.1883, г. Ліепая, Латвія — 12.6.1958), латышскі архітэктар. Акад. АН Латвіі (1946). Засл. дз. нав. Латвіі (1945). Скончыў Пецярбургскую АМ (1914, вучань Л.М.Бенуа). Выкладаў у Латв. ун-це ў Рызе (1922—50, з 1945 праф.). Работы пераважна ў духу рацыяналізму і т.зв. мадэрнізаванай класікі: рас. павільён на міжнар. выстаўцы ў Рыме (1910—11, з У.​Шчуко), у Рызе — секцыйны дом на вул. Самарына (1927), актавая зала ун-та (1929—36), помнікі Свабоды (1931—35, скульпт. К.​Зале), У.​Леніну (1947—50, скульпт. В.​Багалюбаў і У.​Інгал). У 1945—51 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Латвіі.

т. 17, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)