фітанцы́ды

(ад гр. phyton = расліна + -цыды)

лятучыя рэчывы, якія ўтвараюцца многімі вышэйшымі раслінамі (цыбуляй, часнаком, хрэнам, цытрусавымі і інш.) і здольныя стрымліваць рост бактэрый, грыбоў і прасцейшых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хама́рбія

(н.-лац. hammarbya)

травяністая расліна сям. ятрышнікавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмерана халодных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка на тарфяных балотах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шэйхцэ́рыя

(н.-лац. scheuchzeria)

травяністая расліна сям. шэйхцэрыевых з аблісцелым сцяблом і кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах; на Беларусі трапляецца на сфагнавых балотах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эмі́лія

(н.-лац. emilia)

травяністая расліна сям. складанакветных з ярка-чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бяро́зкарасліна бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’ (Кіс.). Рус. берёзка, укр. бере́зка, бері́зка ’тс’. Да бяро́за (гл.): лісточкі бярозкі могуць нагадваць лісточкі некаторых відаў маладой бярозы. Але не выключаецца, што тут маем назву ад кораня са значэннем ’плясці, аплятаць’: *bеrezъka (усх.-слав.) < *berz‑ ’аплятаць’ < *ob‑verz‑ (дэкампазіцыя) да слав. *verz‑: *vьrz‑ ’вязаць, плясці’. Так Краўчук, Белар. лекс., 85. З фанетычных меркаванняў не пераконвае Мельнічук, Мовознавство, 1962, № 2, 21 (дэфармацыя назваў тыпу берлозга́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астраго́нрасліна Artemisia dracunculus L.; палын-эстрагон’. Пачатковы ненаціскны галосны вымаўляўся як ‑а, што вяло да народнаэтымалагічнай сувязі з востры. На самой справе эстрагон з французскай праз рускую (дзе фіксуецца з; 1864) ці польскую; франц. estragon ’тс’ з 1564 < арабск. Паколькі з эстрагону рабілі воцат, гэта назва была перанесена і на воцат, які народнаэтымалагічна звязваўся з якасцю ’востры’: у Насовіча острого́нъ ’моцны вінны воцат’. Народнаэтымалагічнае асэнсаванне эстрагону адзначана і ва ўкр. острогін ’палын-эстрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скры́пеньрасліна Epilobium angustifolium Scop.’ (ТСБМ, Кіс., Дэмб.), скрыпе́нь (Касп.), скрыпун, скрыпель, скрыпнік (Кіс.), скрыпіцень (Мядзв.), скрыпу́н (Сцяшк.) ‘тс’, скрыпе́ль ‘дзедзвель, Sonchus paluster L.’ (кругл., ЛА, 1), іншая народная назва — хробуст. Рус. дыял. скрипу́н, скры́пень, скры́пник, скрыпе́й і г. д. ‘тс’. Да скрып, скрыпець; прынамсі Махэк (Jména, 149) мяркуе аб адным паходжанні гэтай назвы з чэш. skřípina ‘чарот’. Матывы намінацыі не заўсёды зусім ясныя; магчымы перанос назвы з адной расліны на іншыя па знешнім падабенстве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыла́пні́к ‘бабоўнік, Laburnum Medic.’ (брасл., Сл. ПЗБ), tryłapnik, kryłapnik ‘капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Брасл. сл.). Параўн. літ. trilãpis ‘тс’. Меркаванне аб балтыйскім паходжанні грунтуецца на літ. lãpas ‘ліст’, параўн. адносна бабоўніка: у трылапніку лісткі круглінькія — тры пальчыкі на сучку (= на сцяблінцы), аднак мажліва і метафарычнае ўтварэнне, гл. іншую назву — мядзвежыя лапкі (смал., Кіс.). Рэканструкцыю прасл. *lapъ ‘ліст’, вытворнага *lapъtъ ‘шыракалістая расліна’ прапануе Фурлан, Jez. zap. 16/2, 36. Параўн. трыліснік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІКРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад мікра... + кліматалогія),

раздзел кліматалогіі, які даследуе мікраклімат. Вывучае асаблівасці фіз. працэсаў у сістэме глеба — расліна — прыземны слой паветра ў залежнасці ад неаднароднасці зямной паверхні, размеркаванне мікракліматаў па тэрыторыі, колькасныя характарыстыкі і змены іх пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. Распрацоўвае метады і прыёмы аптымізацыі мікраклімату. Цесна звязана з метэаралогіяй, фізікай глебы, біяметрыяй раслін, экалогіяй. Мікракліматычныя даследаванні праводзяцца ў сельскай гаспадарцы. На аснове вывучэння радыяцыйнага, цеплавога і воднага балансу робіцца ацэнка мікракліматычных рэсурсаў, цяпло- і вільгацезабеспячэння асобных палёў і гаспадарак. Складаюцца комплексныя мікракліматычныя карты, што дазваляе прыстасаваць с.-г. вытв-сць да мікракліматычных асаблівасцей кожнага поля, падабраць с.-г. культуры і меліярац. прыёмы (асушэнне, арашэнне, двухбаковае рэгуляванне воднага рэжыму і інш.), устанавіць аптымальныя нормы і тэрміны агратэхн. мерапрыемстваў. Улік мікракліматычных асаблівасцей пры гар. буд-ве дазваляе правільна размяшчаць прамысл. прадпрыемствы і памяншаць шкодны ўплыў іх на жылыя раёны. Даследаванні праводзяцца таксама для абслугоўвання розных відаў транспарту, пры праектаванні і буд-ве ліній электраперадач і сувязі і інш. Вывучаецца мікраклімат на тэрыторыі і ў цэхах прамысл. прадпрыемстваў, музеях, збожжа і агароднінасховішчах, жывёлагадоўчых комплексах. Мікракліматычныя даследаванні праводзяцца аграметэаралагічнымі станцыямі, агранамічнай службай, навук; і праектнымі арг-цыямі. На Беларусі даследаванні па М. праводзяцца ў БДУ, БСГА, Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, Гідраметэаслужбе і інш. Значны ўклад зрабілі М.​А.​Гольберг, М.​А.​Гольчанка, П.​А.​Каўрыга, Т.​С.​Папова, Я.​Б.​Фрыдлянд, М.​П.​Хаміцкі, В.​Ф.​Шабека, А.​Х.​Шкляр і інш.

Літ.:

Ковриго П.А. Микроклимат болотных экосистем и его оптимизация. Мн., 1995. Шебеко В.Ф. Изменение микроклимата под влиянием мелиорации болот. Мн., 1977.

П.​А.​Каўрыга.

т. 10, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інкарві́лея

(н.-лац. incarvillea)

травяністая расліна сям. бігноніевых з перыста-рассечаным лісцем і буйнымі ружовымі кветкамі, пашыраная ў Паўд.-Усх. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)