ГРЫВАЧЭ́ЎСКІ (Аляксандр Георгіевіч) (н. 8.4.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1968). Скончыў БПІ (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук.працы па аўтаматызацыі тэхнал. праектавання ў машынабудаванні. Распрацаваў метад аўтаматызаванага праектавання штампаў халоднай ліставой штампоўкі. Прэмія прафсаюзаў Беларусі 1990.
Тв.:
Технология листовой штамповки. Киев, 1983 (у сааўт.);
Моделирование и автоматизация конструирования штампов. Мн., 1986 (разам з М.В.Прахваткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭСЬ (Аркадзь Аляксандравіч) (н. 20.11.1941, в. Жабінцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1991 заг. кафедры). Навук.працы па лячэнні неўрагенных расстройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты.
Тв.:
Неврогенный мочевой пузырь (разам з М.Я.Саўчанкам, В.А.Мохартам) // Уродинамика. София, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБКО́ (Аляксандр Аляксандравіч) (5.11.1936, в. Хадзяўляны Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 10.6.1993),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1967 працаваў у ім, адначасова кіраўнік артапеда-траўматычнай клінікі на базе 6-й клінічнай бальніцы Мінска. Навук.працы па лячэнні адкрытых пераломаў доўгіх трубчастых касцей, інфіцыраваных пераломах, незрашчэнні касцей, метадах дыягностыкі і лячэння артапеда-траўматычных хворых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧО́НАЯ СТУПЕ́НЬ,
навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў. Звычайна прысуджаецца пасля адпаведных этапаў навучання ў ВНУ або пасля завяршэння адукацыі ў даследчым, напр. аспіранцкім (гл.Аспірантура), падраздзяленні ВНУ або навук. ўстановы і абароны спец.навук.працы. Ва ун-тах Расіі адзіныя правілы прысуджэння вучонай ступені магістра і доктара дзейнічалі ў 1819—1917. У СССР, у т. л. на Беларусі, з 1937 былі ўстаноўлены ступені кандыдата і доктара навук.
англійскі фізік, заснавальнік галаграфіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1956), Венгерскай АН (1964), Нац.АН ЗША (1973). Вучыўся ў Тэхн. ун-це ў Будапешце (1918—20). У 1927—33 працаваў у Германіі, з 1949 у Лонданскім ун-це (з 1958 праф.), з 1967 — у ЗША. Навук.працы па электроннай оптыцы, фізіцы плазмы, тэхніцы сувязі. Стварыў агульную тэорыю галаграфіі, атрымаў першыя галаграмы. Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАЖА́НКІН (Іван Мікалаевіч) (28.8.1848, г. Варонеж, Расія — 20.11.1904),
рускі батанік; заснавальнік параўнальна-эмбрыялагічнага кірунку ў батаніцы і навук. школы марфолагаў раслін. Праф. (1881). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871). Працаваў у ім з 1875. Навук.працы па апладненні ў зялёных водарасцей і голанасенных раслін. Распрацаваў сістэму расліннага свету. Вызначыў паняцце археганіяльных раслін (мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя).
Літ.:
Мейер К.И. И.Н.Горожанкин и его роль в развитии русской ботаники (1848—1904). М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗАЦЭНІ́ДЗЕ (Георгій Самсонавіч) (23.2.1910, г. Кутаісі, Грузія — 5.5.1976),
грузінскі геолаг. Акад.АНГруз. ССР (1955), акад.АНСССР (1968). Скончыў Тбіліскі ун-т (1929). З 1933 у пед. ін-це Кутаісі. З 1934 у Тбіліскім ун-це (у 1958—59 рэктар). У 1955—58 віцэ-прэзідэнт АНГруз. ССР. Навук.працы прысвечаны праблемам палеавулканалогіі, сувязі магматызму з тэктонікай, вулканагенна асадкавага літагенезу.
Тв.:
Влияние вулканизма на образование осадков. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМІДО́ВІЧ (Барыс Паўлавіч) (2.3.1906, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 23.4.1977),
савецкі матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1963), праф. (1965). Засл. дз. нав. РСФСР (1968). Сын П.П.Дземідовіча. Скончыў БДУ (1927). З 1935 у Маскоўскім дзярж. ун-це. Навук.працы па тэорыі ўстойлівасці, якаснай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў. Аўтар падручнікаў па матэматыцы для ВНУ.
Тв.:
Лекции по математической теории устойчивости. М., 1967;
Сборник задач и упражнений по математическому анализу. 9 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКУ́ШЫН (Уладзімір Іванавіч) (8.8.1902, г. Самара, Расія — 12.1.1979),
савецкі вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1933 працаваў у Эксперым.НДІ металарэзных станкоў. Гал. інжынер праекта першага аўтаматызаванага з-да поршняў (уведзены ў дзеянне ў 1950). Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма агрэгатавання станкоў для апрацоўкі цел вярчэння ў аўтам. лініях. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЛЬС ((Diels) Ота Паўль Герман) (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук.працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).