складаная сістэма, у якой чалавек-аператар (ці група аператараў) узаемадзейнічае з тэхн. аб’ектам (напр., пракатным станам, транспартным сродкам, ЭВМ) у працэсах прамысл. вытв-сці, кіравання, апрацоўкі інфармацыі і інш. Праблемы С. «ч.-м.» вывучае эргатыка.
Асн. праблемы стварэння і выкарыстання С. «ч.-м» — улік магчымасцей чалавека, аптымальнае размеркаванне функцый паміж чалавекам і машынай, узгадненне рэжымаў і ўмоў іх супольнага функцыянавання. Для праектавання С. «ч.-м» распрацоўваюць мадэлі, якія апісваюць складаныя чалавека-машынныя алгарытмы рашэння задач. Рэалізуюць такія алгарытмы з дапамогай спец. пакетаў прыкладных праграм. У С.«ч.-м» на аснове дасягненняў інжынернай псіхалогіі карыстаюцца візуальным і аўдыявізуальным абменам інфармацыяй, пры якім распазнаюцца таксама моўныя паведамленні чалавека (гл.Распазнаванне вобразаў, Распазнаванне вуснай мовы), генерыруюцца адказы ў гукавой і візуальнай форме. Гл. таксама Сістэматэхніка, Эрганоміка.
На Беларусі праблемы С.«ч.-м.» даследуюцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, БПА і інш.
тавары́ства з абмежава́най адка́знасцю Geséllschaft mit beschränkter Háftung (GmbH);
тавары́ства з неабмежава́най адка́знасцю Geséllschaft mit únbeschränkter Háftung (GmuH)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’. Запазычана з літ.мовы. Параўн. літ.bruzgùlis ’дубінка’. Гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40; аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 60. Сюды ж брызгу́ль ’дзеравяны гаплік’ (Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́бух ’узрыў, вывяржэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр.ви́бух ’тс’, польск.wybuch ’тс’. Ад выбуха́ць (да бу́хаць, гл.); аднак адсутнасць рус. формы, магчыма, сведчыць пра запазычанне з польск.мовы; параўн. вы́бухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліло́вы ’светла-фіялетавы’ (ТСБМ). Запазычана з рус.мовы, у якой лексема лиловый прыйшла праз ням.lila ці франц.lilas ’бэзавы, ліловы’ з араб.lilâk < ст.-інд.nílas ’цёмна-сіні’ (Фасмер, 2, 497).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грып ’грып’. Рус.грипп, укр.грип. Запазычанне з франц.мовы; параўн. франц.grippe ’тс’ (паходжанне самога франц. слова не вельмі яснае; агляд версій гл. у Фасмера, 1, 459; Шанскага, 1, Г, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяжу́рыць. Магчыма, запазычанне з рус.мовы (дежу́рить), дзе яно сустракаецца ўжо з эпохі Пятра I і ўзята з франц.être de jour ’быць на дзяжурстве’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́гма ’расплаўленая сілікатная маса высокай тэмпературы, якая ўтвараецца ў глыбінях зямлі’ (ТСБМ), было запазычана праз рус. ці польск.мовы ў якасці навуковага тэрміна, які з грэч.μάγμα ’падонкі, буза, калатушка’ (Лёхін, 414).