паперакрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакрэсліць усё, многае. Паперакрэсліваць старонкі. □ Загалоўкі я падаваў з народных прыказак і прымавак. Маргун іх паперакрэсліваў і панапісваў свае. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспуха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Распухнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Твар палоннага акрываўлены, вочы і губы параспухалі, з носа цячэ кроў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Расшморгнуць усё, многае. [Алесь] прадчуваў, як ён прыйдзе дадому, як парасшморгвае і паскідае намоклыя чаравікі і будзе перагортваць старонкі бібліятэчнай кнігі. Наўроцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сцерці ўсё, многае. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Укруціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вера бачыць: гэта нямецкія салдаты паўкручваліся ў коўдры, каб было цяплей. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Навастрыць іначай, яшчэ раз. Перавастрыць разец.

2. Навастрыць усё, многае.

3. Навастрыць вельмі моцна, больш, чым трэба. Перавастрыць брытву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.

1. Размяць, расцерці яшчэ раз, нанава.

2. Памяць, змяць усё, многае. Перамяць лыжкай вараную бульбу. Перамяць усю вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Паслухаць усё, многае або ўсіх, многіх. Што па вадзе плыве — не пераняць, што людзі гавораць — усё не пераслухаць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Вышараваць нанава, яшчэ раз. Перашараваць падлогу.

2. Вышараваць, пашараваць усё, многае.

3. Шаруючы чым‑н., перацерці, перарэзаць на часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак.

Разм.

1. што. Разадраць папалам, на часткі. [Партызан] з сілаю рвануў паперу надвое, пасля яшчэ раз перадраў, кінуў на падлогу. Арабей.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае. // Падраць, доўга носячы што‑н.

3. каго. Задраць, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і жывёл).

4. што. Працерці на тарцы ўсё, многае. Перадраць усю бульбу.

5. што. Ачысціць ад шалупіння зерне, робячы крупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)