БЯСПО́ЛАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ,

размнажэнне жывёл і раслін без апладнення. Ажыццяўляецца без удзелу палавых клетак, часта з дапамогай вегетатыўных органаў. Уласціва бактэрыям (дзяленне), аднаклетачным (дзяленне, фрагментацыя, пачкаванне і спораўтварэнне) і шматклетачным арганізмам (вегетатыўнае размнажэнне, спораўтварэнне, поліэмбрыянія). Ёсць у вышэйшых раслін, адсутнічае ў малюскаў, членістаногіх, пазваночных.

Адрозніваюць уласна бясполае размнажэнне — утварэнне спец. клетак — спораў, якія пры прарастанні даюць пачатак новаму арганізму, і вегетатыўнае размнажэнне. Патомства, якое атрымліваецца ў выніку бясполага размнажэння, генетычна аднароднае, што часта выкарыстоўваецца ў раслінаводстве для замацавання карысных якасцей гібрыдаў. Шэрагу арганізмаў уласціва чаргаванне бясполага размнажэння з палавым размнажэннем.

Р.Г.Заяц.

т. 3, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЗАДВА́ЛЬНАЯ АПРАЦО́ЎКА глебы,

рыхленне глебы спец. прыладамі без пераварочвання яе пластоў; адзін з агратэхн. прыёмаў глебаахоўнай сістэмы земляробства. Уключае апрацоўку глебы безадвальнымі чызельнымі плугамі і глыбокарыхліцелямі-пласкарэзамі, мелкую апрацоўку — культыватарамі-пласкарэзамі, супрацьэразійнымі і штангавымі культыватарамі. Выкарыстоўваецца пераважна ў зонах недастатковага ўвільгатнення, у стэпавых раёнах, на землях, схільных да ветравой эрозіі, і на схілах. Безадвальная апрацоўка знішчае пустазелле, павялічвае акультураны ворны слой без перамешвання яго, найменш разбурае структуру глебы, назапашвае вільгаць. Ва ўмовах Беларусі ўжываецца пры восеньскай асн. (глыбокай і мелкай) і перадпасяўной веснавой апрацоўцы глебы.

т. 2, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

движе́ние ср.

1. в разн. знач. рух, род. ру́ху м.;

нет мате́рии без движе́ния и движе́ния без мате́рии няма́ матэ́рыі без ру́ху і ру́ху без матэ́рыі;

движе́ние маши́ны рух машы́ны;

у́личное движе́ние ву́лічны рух;

враща́тельное движе́ние вярча́льны рух;

поступа́тельное движе́ние паступа́льны рух;

слу́жба движе́ния слу́жба ру́ху;

во́льные движе́ния спорт. во́льныя ру́хі;

2. перен. (общественное) рух, род. ру́ху м.; (волнение) хвалява́нне, -ння ср.;

революцио́нное движе́ние рэвалюцы́йны рух;

движе́ние умо́в хвалява́нне ро́зумаў;

3. (побуждение) рух, род. ру́ху м.; (порыв) пары́ў, -ры́ву м.;

душе́вное движе́ние душэ́ўны рух, душэ́ўны пары́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заўчасна, дачасна, прадчасна, бясчасна, да часу, без часу, да пары, без пары, раней, раней часу, рана

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

abode1 [əˈbəʊd] n.

1. fml ме́сца жыха́рства

2. жыллё, жытло́;

a person of no fixed abode асо́ба без пэ́ўнага ме́сца жыха́рства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

permit1 [ˈpɜ:mɪt] n. дазво́л; про́пуск;

You cannot enter a military base without a permit. На ваенную базу нельга прайсці без пропуска.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

repose1 [rɪˈpəʊz] n. lit. адпачы́нак, перады́шка; спако́й;

work without repose працава́ць без адпачы́нку;

disturb smb.’s repose паруша́ць чый-н. спако́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sine die [ˌsaɪnɪˈdaɪi:] adv. fml, law, лацін. без вызначэ́ння да́ты;

adjourn sine die адкла́дваць на нявы́значаны тэ́рмін (сеciю, сустрэчу і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

slouch [slaʊtʃ] v. трыма́цца нязгра́бна, нехлямя́жа; суту́ліцца, го́рбіцца

slouch about [ˌslaʊtʃəˈbaʊt] phr. v. сланя́цца, сно́ўдацца без спра́вы

slouch around [ˌslaʊtʃəˈraʊnd] phr. v. = slouch about

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

soundly [ˈsaʊndli] adv.

1. сур’ёзна, абгрунтава́на;

a soundly based argument до́бра абгрунтава́ны аргуме́нт

2. мо́цна, непрабу́дна, без про́сыпу;

sleep soundly мо́цна спаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)