Разм. Гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай. Пыжык безупынку тараторыў.Курто.[Люба] тараторыла без канца, расказвала аб дзяўчатах .. і малола, малола ўсякае глупства.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выражае вельмі моцную просьбу. Умольны позірк. Умольныя вочы. □ Бярозка махаў рукой, і ў гэтым жэсце была ўмольная нямая просьба аб дапамозе.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапяльні́к, чапельніка, м.
Ручка ў чапяле. Курловіч стукнуў кашлем чапельніка аб падлогу, лоўка, як бы робячы з вінтоўкаю выпад к бою, сунуў чапялу ў печ.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́кнуццасов.
1. сту́кнуться, уда́риться;
хло́пец ~нуўся паты́ліцай аб сцяну́ — ма́льчик сту́кнулся (уда́рился) заты́лком о сте́ну;
2. (друг с другом) столкну́ться;
с. лоб у лоб — столкну́ться лоб в лоб
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АДА́МАЎ Я́БЛЫК, кадык,
анатамічнае ўтварэнне ў выглядзе прамавугольнага выступу на пярэдняй паверхні шыі ў мужчын. Складзена з пласцінак шчытападобнага храстка гартані. Назва па біблейскай легендзе аб праглынутым Адамам яблыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ 1770—90-х гадоў, пагадненні паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб падзелах Рэчы Паспалітай (гл.Першы падзел Рэчы Паспалітай, Другі падзел Рэчы Паспалітай, Трэці падзел Рэчы Паспалітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЭ́ПТ (ад лац. receptum прынятае, узятае),
пісьмовы зварот урача (на друкаваным бланку) у аптэку аб водпуску лек. сродкаў у пэўнай дазіроўцы (або прыгатаванні лек. формы з указаннем спосабу ўжывання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
stub
[stʌb]1.
n.
1) абло́мак, агры́зак -ка m.
the stub of a pencil — агры́зак алавіка́
2) карэ́нчык -а m., кане́ц біле́та, квіта́
3) кало́да f., абру́бак -ка m. (дрэ́ва, пале́на)
4) пень пня m.
5) недаку́рак -ка m.
2.
v.t.
1) выкарчо́ўваць; выко́пваць (з ко́ранем)
2) сту́кнуць наго́й аб не́шта
to stub one’s toe against the door sill — спатыкну́цца аб паро́г
3) гасі́ць недаку́рак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЮІСО́Н (Buisson) Фердынанд Эдуард (20.12.1841, Парыж — 16.2.1932),
французскі педагог і грамадскі дзеяч. Праф. Лазанскай акадэміі (1866—70), дырэктар пач. адукацыі Францыі (1879—96), кіраўнік кафедры педагогікі Сарбоны (з 1896). Дэпутат парламента ў 1902—24. Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні законаў 1880-х г.аб усеагульнай абавязковай бясплатнай пач. адукацыі і аб свецкай школе, а таксама школьных законаў пач. 20 ст. Адстойваў прынцыпы «адзінай школы»: роўнасць у атрыманні адукацыі і даступнасць навучання ў сярэдняй школе, якая залежала б толькі ад здольнасцей вучняў. Вял. значэнне надаваў маральнаму развіццю асобы, прызнаючы ролю рэлігіі ў выхаванні. Адзін з заснавальнікаў «Лігі правоў чалавека» і «Т-ва па вывучэнні дзіцячай псіхалогіі». Нобелеўская прэмія міру 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ САЛДА́ТАЎ 1905,
рэвалюцыйнае выступленне салдатаў дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці, дзе за рэв. дзейнасць трымалі на суровым рэжыме 900 салдатаў (4 роты), у т. л. 300 матросаў Балтыйскага флоту. 5 снеж. салдаты 3 рот адмовіліся ісці на страявыя заняткі, захапілі зброю і запатрабавалі ў 5-дзённы тэрмін вырашыць пытанне аб іх вызваленні. На мітынгу выпрацаваны дадатковыя патрабаванні: неадкладная мабілізацыя прызваных у армію з запасу, скарачэнне тэрміну службы, адмена цялесных пакаранняў, ліквідацыя дысцыплінарных батальёнаў і штрафных рот, вызваленне паліт. зняволеных, перадача зямлі сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень і інш. Віленскі ген.-губернатар накіраваў у Бабруйск карную экспедыцыю на чале з ген. Арловым, якая прымусіла паўстанцаў здацца. Па справе аб паўстанні было адсуджана 28 чалавек.