Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎСТРА-ГЕРМА́НСКІ ДАГАВО́Р 1879,
дагавор аб саюзе паміж Аўстра-Венгрыяй і Германіяй, падпісаны 7 кастр. ў Вене. Быў накіраваны пераважна супраць Расіі і Францыі. На яго аснове склаўся Траісты саюз 1882.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАЦЭНТРЫ́ЗМ (ад мона... + цэнтр),
вучэнне ў антрапалогіі аб паходжанні чалавека сучаснага тыпу (Homo sapiens) і чалавечых рас ад адной формы стараж. чалавека на адной тэрыторыі (процілеглае вучэнне — поліцэнтрызм). Гл. таксама Расы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕ́ВАЛАД ВАСІ́ЛЬКАВІЧ,
полацкі князь у 12 ст. Сын полацкага кн.Васількі Святаславіча. Упамінаецца ў «Слове аб паходзе Ігаравым». Гісторык Э.М.Загарульскі атаясамлівае яго з Усеваладам, князем Герцыке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛІБА́Т (ад лац. caelebs нежанаты),
абавязковая бясшлюбнасць каталіцкага духавенства. Прапанавана папам Грыгорыем VII у 1075; усталявалася з сярэдзіны 13 ст. Энцыклікай «Аб цэлібаце святароў» (1967) папа Павел VI пацвердзіў непахіснасць Ц.