ГО́НТА Іван (?, с. Расошкі Чаркаскай вобл., Украіна — 1768),
адзін з кіраўнікоў Калііўшчыны — антыпольскага паўстання 1768 на Правабярэжнай Украіне. Быў казаком у надворным войску польскіх магнатаў Патоцкіх. З 1757 сотнік уг. Умань — цэнтры іх уладанняў. Учас наступлення гайдамацкага войска на чале з М.Залізняком на Умань учэрв. 1768 Гонта разам з атрадам надворных казакоў перайшоў на бок паўстанцаў. Пад кіраўніцтвам Залізняка і Гонты гайдамакі ўзялі штурмам Умань; Гонта быў абвешчаны паўстанцамі уманскім палкоўнікам. Учас сустрэчы з камандаваннем рас. войск, накіраваных на падтрымку польскага боку для ліквідацыі паўстання, арыштаваны і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю паблізу г. Магілёў-Падольскі. Маст. вобраз Гонты створаны Т.Р.Шаўчэнкам у паэме «Гайдамакі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКІ КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БАКЦ) у Саўт-Рыверы, бел. грамадска-культурны асяродак у ЗША, штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1972 пры царкве імя св. Ефрасінні Полацкай. Кіруючы орган — управа, старшынямі якой у розны час былі Б.Шчорс, М.Бахар, Ж.Навумчык. Культ. праграму каардынуе Бел.культ.-мастацкае т-ва, якое з 1974 ладзіць паказы твораў бел. мастакоў і ўмельцаў. Працуе жаночы хор «Каліна», Бел.тэатр. студыя, нядзельная школа, Бел.спарт. аб’яднанне; у 1975—85 для моладзі арганізоўваліся адукац. курсы. Пры цэнтры ёсць б-ка, друкарня. У Саўт-Рыверы выдаюцца час. «Царкоўны светач», «Беларуская думка», «Сяўбіт», «Беларускі праваслаўны каляндар».
А.С.Ляднёва.
Беларуска-амерыканскі культурны цэнтруг. Саўт-Рывер (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАМЕ́ЕЎ Канстанцін Сцяпанавіч (літ.псеўд.Гудок, Гудок-Ерамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931),
савецкі парт. і ваен. дзеяч, журналіст. Ус.-д. руху з 1896, неаднаразова арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦКРСДРП(б). УчасКастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік грамадз. вайны. Адзін з арганізатараў Дзяржвыда, рэдактар «Рабочей газеты», час. «Крокодил» (1922—28) і інш. З 1924 чл.РВССССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт. флоту. Пазней на дыпламат. і выдавецкай рабоце. Аўтар прац пра Кастр. рэвалюцыю, грамадз. вайну. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛА Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч; н. 23.11.1966, в. Паляжын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1991). З 1991 нам.гал. рэдактара час. «Роднае слова», з 1995 у Мін-ве культуры і друку, з 1997 учас. «Бярозка», з 1999 у выд-ве «Беларускі кнігазбор». Друкуецца з 1984. Укн. паэзіі «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994) імкненне паяднаць мінулае і сучаснае, трывожныя матывы за лёс бацькоўскай зямлі. Узб. «Нашэсце Поўні» (2001) метафарычнае асэнсаванне рэчаіснасці. Укн. «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999) гіст. нарыс пра в. Дзярэчын, артыкулы і эсэ пра бел. пісьменнікаў. Аўтар зб.літ. пародый «Розгі ў розніцу» (1993), кн. для дзяцей «Камень-перунок» (1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПАВА́ЛАЎ Іван Еўдакімавіч (26.1.1907, с. Бежаўка Бурынскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 26.6.1941),
бел. пісьменнік. Скончыў камвну ў Мінску (1933). З 1923 уЧырв. Арміі; у 1925—39 служыў на Беларусі ў пагранвойсках. З 1940 працаваў учас. «Пограничник». У пачатку Вял.Айч. вайны быў у камандзіроўцы ў пагранвойсках Беларусі, загінуў пры бамбардзіроўцы каля г. Барысаў (Мінская вобл.). Друкаваўся з канца 1920-х г. Пісаў на рус. мове. У аповесці «Бальшавікі граніцы» (1936), зб-ках вершаў «Таварыш» (1932), «Дзяржынцы» (1934), «...Час набліжаецца...» (1937), паэме-аповесці «Ян Рэндзя» (1932) і інш. жыццё пагранічнікаў. Аўтар лібрэта оперы «Пагранічнікі» (муз. А.Туранкова). «Песню пагранічнікаў» на словы Ш. напісаў С.Палонскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТ,
1) у тэктоніцы — буйны (да тысячы кіламетраў у папярочніку) выступ фундамента платформы, структура, процілеглая пліце. У межах Ш. складкавы крышт. фундамент выходзіць на паверхню, напр., Алданскі шчыт, Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт. Ш. — звычайна прыўзнятая вобласць на платформе, якая толькі ў перыяды макс. трансгрэсій на кароткі час залівалася морам, таму асадкі платформавага чахла тут маламагутныя і развітыя спарадычна. Контуры Ш. вельмі ўстойлівыя і захоўваюцца доўгі час. Тэрмін «Ш.» прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс (1885), «Ш. крышталічны» — рус. геолаг М.С.Шацкі (1947).
2) У геамарфалогіі — ледзяны Ш., частка або ўсё наземнае ледавіковае покрыва шчытападобнай выпуклай формы магутнасцю да некалькіх кіламетраў (больш за 4 кму сучаснага антарктычнага ледавіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вада́
1. Агульная назва наяўнасці ў населеным пункце ці ў гэтай мясцовасці водных аб'ектаў — возера, ракі, рэчкі, балота, мачулішчаў, крыніц (Слаўг.). Тое ж вадазбор, вадзя́нка (Слаўг.).
2. Разліў вады вясной учас разводдзя, летніх ліўняў, восеньскіх дажджоў, зімовых паводак і верхаводак (Ветк., Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж вадаполь (Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
1) засто́й -ю m. (у га́ндлі); ці́хі пэры́яд, заці́шша n., час бязьдзе́йнасьці
2) час памі́ж прыплы́вам і адплы́вам (мо́ра)
3.
v.t.
1) паслабля́ць
2) гасі́ць (ва́пну)
4.
adv.
1) сла́бка
2) паво́лі, мару́дна
•
- slack off
- slack up
II[slæk]
n.
ву́гальны шлак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
брыдо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.
1. Тое, што выклікае агіду; брыда (у 1 знач.). [Міхал:] — Дык так, Антось, пераязджаем, Апошні час тут дажываем. — Куды? — ў Парэчча, у балота?.. Бадай ты спрахла! от брыдота! Цягніся зноў, а глуш такая! — Антось Парэчча праклінае.Колас.
2. Непрыстойнасць, паскудства; брыдкі ўчынак. [Галя:] — А здараецца, якая п’яная ляпа яшчэ і прыстае да цябе з усякімі брыдотамі.Лынькоў.
3. Брыда (у 2 знач.). — Пайшоў вон, брыдота! — крычала маці.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакарыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Карыстацца некаторы час. Дзямід Сыч сказаў, што ён паслаў ліст у абком партыі з просьбай, каб яму дазволілі пакарыстацца захаванай ім машынай яшчэ тыдзень.Паслядовіч.
2. Выкарыстаць што‑н. у сваіх мэтах. Язэпка дастаў з кішэні крэсіва. Так і не давялося яму пакарыстацца ім у дарозе!Якімовіч.Я ведаў, што Майбарада пакарыстаецца нашай паездкай, каб нарэшце выказаць усе крыўды ў абставінах, так сказаць, не службовых.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)