прыго́жа,

1. Прысл. да прыгожы.

2. безас. у знач. вык. Пра прыгажосць, хараство дзе‑н. Свежа і прыгожа было ў лесе. Чарнышэвіч. Навокал жа было так прыгожа і спакойна. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгада́цца, ‑аецца; зак.

Аказацца разгаданым; стаць ясным, зразумелым. Так Шабуня нічога і не ўведаў ад Кірылы. Загадка разгадалася вечарам. Чарнышэвіч. Прычына яго [Васіля Кузьміча] смеласці хутка разгадалася: ён быў крышачку выпіўшы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і раздзявальня. Зроблена ўсё так, як у добрай гарадской лазні — прасторная раздзявальня, агульная вялікая зала, душавыя кабіны. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Разважыць, абдумаць. [Ганна:] — Я не ведаю нічога! Ты ж гаворыш, бярэ дзіва. Так, на свеце ўсяго многа, Як размысліш унікліва І падумаеш над гэтым. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Разм. Самаробная папяроса, цыгарка. Не паспеўшы дакурыць адну самакрутку, .. [Тарас] тут жа скручваў новую і ўсё дыміў, дыміў, думаючы аб сваім. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́варатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Спец. Вадкасць, якая атрымліваецца з крыві і лімфы пры іх згортванні і служыць лячэбным або дыягнастычным сродкам. Супрацьгрыпозная сываратка. Імунная сываратка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усынаві́ць, ‑наўлю, ‑навіш, ‑навіць; зак., каго.

Прыняць у сваю сям’ю хлопчыка на правах роднага сына. Калі хлопчык падрос так, што трэба было аддаваць у школу, прафесар афіцыйна ўсынавіў яго. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хра́пнуць, ‑не; зак. і аднакр.

Зламацца з трэскам. Ды раптам сакавіта храпне граб. Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі. Барадулін. Хоць хворага не бачыш месца, Дуб храпне так, што браце мой! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obco

няёмка; не так як звычайна; як чужы; не характэрна (для каго/чаго);

czuć się obco — адчуваць сябе чужым (не ў сваёй талерцы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ajuści

1. абл. так; а то ж; а як жа;

zgoda na to! ajuści! — згода!; а то ж!;

2. абл. не; яшчэ чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)