кпі́ны, кпін; адз. няма.
Злыя, абразлівыя жарты, насмешкі над кім‑, чым‑н. Платон Астапавіч ведаў характар сваёй дачкі: яшчэ дзяўчынкай яна не раз сваімі кпінамі і крытыкай выводзіла яго з цярп[ення]. Шамякін. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што або чым.
1. Рэзкім узмахам падняць, занесці для ўдару; замахнуцца (у 1 знач.). Замахнуць сякеру над галавой. □ Заўважыўшы Міколку, [машыніст] сярдзіта замахнуў на яго рукой. Лынькоў.
2. Разм. Падмесці на скорую руку; змахнуць. Замахнуць смецце ў вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́сел, ‑ела; мн. буслы, ‑оў; м.
1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел. Васілевіч.
2. Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакі́ркі, ‑рак; адз. лакірка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Лакіраваныя туфлі. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна [скрыпачка] ўся іграла сама — ад спрытных ног у элегантных чорных лакірках да кончыкаў валасоў над белым мармуровым ілбом, на якім не было ні адной маршчынкі. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфу́зіць, ‑фужу, ‑фузіш, ‑фузіць; незак., каго.
Ставіць у няёмкае становішча; бянтэжыць. [Рыбнікаў:] Баішся, каб Наталля Мікалаеўна з тону не збілася, убачыўшы цябе? Давай не будзем яе канфузіць. Крапіва. Салдаты,.. каб замаскіраваць свой вялікі рогат над начальнікам і залішне яго не канфузіць, пачалі дружна чхаць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.
2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.
Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.
Зрабіць на чым‑н. надпіс. Папас паклаў ліст у канверт, падпісаў на канверце адрас і зноў неяк супраць жадання пачаў услухоўвацца ў цішыню ночы, не кратаючыся з крэсла. Галавач. // Змясціць надпіс зверху чаго‑н. напісаняга, намаляванага. Надпісаць над радком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.
Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў. Паўлаў. Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́шкам, прысл.
Разм.
1. Моўчкі. Ка мне схілілася ты нішкам На грудзі, поўныя вясны. А там, над рэчкаю, ў зацішку Маўчалі ў беразе чаўны. Трус.
2. Непрыкметна для іншых; употай. Яша курыў нішкам яшчэ ў партызанах, але камандзір не раз прабіраў яго за гэта. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)