Пастанова, распараджэнне вышэйшага органа ўлады, якія маюць сілу закона; дэкрэт. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. □ На .. вечары быў зачытаны ўказ аб узнагародзе жанчын .. [Кавалёвай] падалі годнасць Героя Сацыялістычнай Працы.Дуброўскі.//Разм. Наказ. Расці Для шчасця На зямлі — Такі вялікі ўказ Дало жыццё нам, І яму Мы верылі спаўна.Кірэенка.
•••
Не ўказкаму — не можа служыць падставай, указаннем каму‑н., што і як трэба рабіць. — Сам ведаю, што раблю. І ты мне не ўказ, — агрызаецца Лявон.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укруці́цца, укручуся, укруцішся, укруціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Круцячыся, увайсці ў сярэдзіну чаго‑н. Шруба лёгка ўкруцілася.//перан.Разм. Улезці, усунуцца куды‑н. [Маці:] — Ён [Рапецкіх сын] табе, як вуж, усюды ўкруціцца, што хочаш дастане.Карпюк.
2. Захутацца ў што‑н., абматацца чым‑н. Пад альховым кустом, укруціўшыся ў старую дзіравую коўдру, ляжаў .. невялічкага росту чалавек.Чарот.Мы абуліся, адзеліся, укруціліся хусткамі.Лось.
3. Круцячыся, наматацца на што‑н. Лейцы адчапіліся ад лёстак, укруціліся ў пярэдняе кола.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уну́к, ‑а, м.
1. Сын дачкі або сына. Вестка — унук нарадзіўся — прыйшла. От жа сэрца і рвецца: Як там? Што там у іх? Каб магла, Паляцела б, здаецца...Гілевіч.
2.толькімн. (уну́кі, ‑аў). Нашчадкі. Хто высаджваў ля бруку Сотні дрэўцаў густых? — Мы, Мічурына ўнукі, Тут вырошчваем іх.Нядзведскі.— Трэба, .. каб гэтую казку [пра прыгажуню-Алёну] заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хала́т, ‑а, М ‑лаце, м.
1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца. У сенцах зноў заскрыпелі дзверы, грукнула адкінутая завала знадворных дзвярэй, і .. [Казік] убачыў на парозе Ніну Пятроўну — у доўгім халаце, у начных туфлях.Краўчанка.У палату хуткімі дробнымі крокамі ўвайшла маладая жанчына ў белым халаце.Арабей.Сёння мы выконваем першы заказ школы — шыем халаты для прыбіральшчыц.Жычка.
2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую. Бухарскі халат.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халту́ршчык, ‑а, м.
Разм.зневаж.
1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.). [Гаспадар:] — Мы вырашылі рабіць.. [рамонт кватэры] самі. Падлічылі, .. колькі на гэта пойдзе грошай. Аказалася, што ледзь не ў два разы дзешавей, чым здзіраюць халтуршчыкі.Паслядовіч.
2. Той, хто працуе або робіць што‑н. нядобрасумленна, неахайна. Халтуршчыкі здымаць не будуць фільмы, Бо іх саміх здымаць пачнуць у нас.Панчанка.Няможна, каб у чалавека аднолькава да ўсяго ляжала душа. Ён тады ці абыякавы рамеснік, ці безнадзейны халтуршчык.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціск, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. ціснуць 1 (у 1 знач.).
2.Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.
3.перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам.Колас.
•••
Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Нагнясці ціскгл. нагнясці.
Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэх, ‑а, м.
1.Уст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі. Да нашых часоў дайшлі статуты цэхаў металістаў, краўцоў, шаўцоў, муляраў.«Полымя».
2. Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства. Друкарскі цэх. Кацельны цэх. □ На заводзе закрылі ўсе цэхі, дзе вырабляліся электрапрыборы для ўжытку.Шамякін.Павіншавалі мы яго І па-ранейшаму, папросту. Калегі цэха аднаго, Дзялілі радасць, боль і роздум.Гілевіч.// Памяшканне, дзе размяшчаецца такое падраздзяленне. Для ўліку расходу электраэнергіі ў цэхах устаноўлены лічыльнікі.«Звязда».
[Ням. Zeche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)