Казёлак, казёлкі ’расліна Ranunculus acer’ (Касп.). Самастойнае вытворнае ад казёл і суфіксам ак(‑ок) (улічваючы месца націску, не выключаны польскі уплыў). Магчыма, толькі лакальная адаптацыя (словаўтваральная) больш шырока вядомага козелец, гл. там і этымалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛАСНЫ́ СУД,

ніжэйшы саслоўны сял. суд у Рас. імперыі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Засн. ў 1861. На аснове мясц. звычаяў разглядаў найб. пашыраныя крымін. і цывільныя справы. Паводле «Часовых правіл аб валасным судзе» 1889 поўнасцю залежаў ад мясц. адміністрацыі, шырока ўжываў цялесныя пакаранні.

т. 3, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАР (Var),

рудны раён у дэпартаменце Вар, Францыя. Уключае больш за 10 радовішчаў баксітаў асадкавага тыпу. Адкрыты ў 1879. Паклады баксітаў шырока развіты на тэр. паміж масівамі Цэнтральны Мор і Эстэрэль, падсцілаюцца вапнякамі і даламітамі сярэдняй — верхняй юры і ніжняга мелу. Асн. мінералы: бёміт, каалініт, гематыт.

т. 3, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́НТУ,

група народаў у Цэнтр. і Паўд. Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн. чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс. да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.).

т. 2, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыццашырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыццашырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай кг у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНТА́БА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка),

металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антабы (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.

Антаба.

т. 1, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІНА́КЛЬ (франц. pinacie),

дэкаратыўная вежачка, слупок на контрфорсе ці інш. частках будынкаў. Звычайна завяршаецца дэкар. востраканцовай пірамідкай (фіялам) і ўпрыгожваецца крабамі (дэталі ў выглядзе скульпт. стылізаваных лістоў і кветак). П. шырока вядомы ў еўрап. архітэктуры познараманскага і гатычнага стыляў, а таксама ў збудаваннях несапраўднай готыкі.

С.​А.​Сергачоў.

Пінакль.

т. 12, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азбе́ст

(гр. asbestos = незнішчальны)

мінерал класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з груп серпенціну і амфіболаў, здольны расшчапляцца на тонкія, трывалыя валокны; шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы як вогнетрывалы матэрыял; горны лён.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДДТ, дыхлордыфенілтрыхлорэтан,

хімічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі (інсектыцыд). Шырока выкарыстоўваўся ў 1940—60-я г. ў многіх краінах свету. Устойлівае злучэнне, якое здольна назапашвацца ў навакольным асяроддзі, забруджваць яго і парушаць біял. раўнавагу ў прыродзе; небяспечнае для чалавека і жывёл (выклікае хранічнае атручэнне). Забаронены (на Беларусі — з 1970).

т. 6, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МОНАСТРАФА́,

від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы. Паводле аб’ёму вершаваных радкоў разнастайная (пераважна дыстых, тэрцэт, катрэн). Монастрафічнымі лічацца многія формы нац. паэзіі (рус. частушка, укр. каламыйка, бел. прыпеўка, арм. айрэн, яп. хоку, танка і г.д.), шэраг устойлівых, шырока распаўсюджаных форм верша — актава, рандо, трыялет, санет і інш.

В.​У.​Ярац.

т. 10, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)