лі́тый, ‑ю, м.

Хімічны элемент, мяккі, вельмі лёгкі шчолачны метал серабрыста-белага колеру, які выкарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.

[Ад грэч. lithios — каменны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

герма́ній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, цвёрдае рэчыва шэра-белага колеру з металічным бляскам, адзін з найбольш каштоўных паўправадніковых матэрыялаў.

[Лац. germanium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражня́льнік, ‑а, м.

Тое, што ўздзейнічае на арганізм, выклікаючы ў ім якую‑н. рэакцыю, раздражненне. Хімічны раздражняльнік. Механічны раздражняльнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хром, -у, м.

1. Хімічны элемент, цвёрды метал светла-шэрага колеру.

2. Род мінеральнай жоўтай фарбы.

3. Сорт мяккай тонкай скуры.

|| прым. хро́місты, -ая, -ае (да 1 знач.) і хро́мавы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Хромавы абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́лій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру.

•••

Марганцавакіслы калій — каліевая соль марганцавай кіслаты ў выглядзе цёмна-фіялетавых крышталяў.

[Араб. kali.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фікса́ж, ‑у, м.

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

[Фр. fixage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малібдэнхімічны элемент, Mo’ (ТСБМ). З рус. молибден ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), дзе з новалац. molybdenum < лац. molybdaena ’руда, свінцовы бляск’ < ст.-грэч. μολύβδαινα ’кавалачак свінца, які чапляўся да вудачкі’ < μόλυβδος ’свінец’ (Голуб-Ліер, 320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вадаро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны элемент, лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду. Перакіс вадароду. Хлорысты вадарод вадарод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ртуць, ‑і, ж.

Хімічны элемент, вадкі цяжкі метал серабрыста-белага колеру.

•••

Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёд, -у, М ёдзе, м.

1. Хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, ужыв. ў медыцыне.

|| прым. ёдны, -ая, -ае і ёдзісты, -ая, -ае.

Ёдны раствор.

Ёдзісты прэпарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)