1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца. З вучнямі, якія дрэнна займаліся па мове,.. [настаўніца] заставалася пасля ўрокаў у якім-небудзь класе, выклікаючы нездавальненне тэхнічак, якія не маглі падмесці клас і пайсці хутчэй дадому.Ермаловіч.
2. Машына тэхнічнай дапамогі. Прыехала тэхнічка і паправіла электралінію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрэ́цца, угрэюся, угрэешся, угрэецца; зак.
Разм.
1. Сагрэцца, пагрэцца. Так [Парамон] устыў, што і на гарачай печы не мог угрэцца.Лобан.Угрэецца зямля — хутчэй [зерне] узыдзе і ўраджай будзе.Савіцкі.
2. Успацець, упарыцца; вельмі ўтаміцца. [Ніна] спяшалася і праз якую гадзіну добра ўгрэлася, але не спынілася, каб перадыхнуць, а толькі на хаду расшпіліла кажушок.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прандзэ́й ’хутчэй’ (Сл. ПЗБ). З польск.prędzej ’тс’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імане́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Пастаянна ўласцівы той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю; ўнутраны. Іманентны працэс. □ Што існуюць шматлікія гістарычныя і практычныя ўмовы (не гаворачы ўжо аб іманентных супярэчнасцях капіталізму), якія вядуць і прывядуць значна хутчэй да гібелі капіталізму, чым да ператварэння сучаснага капіталізму ў ідэальны капіталізм, — гэтага я, вядома, і не думаю аднаўляць.Ленін.
[Лац. immanens, immanentis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напэ́ўна, прысл.
1. Беспамылкова, з разлікам; без рызыкі. Крайко, што называецца, дзейнічаў заўсёды напэўна, ён не любіў працаваць прыблізна, абы-як.Ваданосаў.
2.узнач.пабочн. Мабыць, хутчэй за ўсё. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка.Быкаў.Гукун брыўся паволі, не спяшаючыся. Напэўна, тут, у лясным гушчары, ён адчуваў сябе спакойна.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паварушыць злёгку, нямнога; раскідаць, разгрэбці. Падварушыць сена. □ Дзед прысеў.. ля дзверцаў, падварушыў дровы, і праз дзірачкі дзверцаў выбліснулі залатыя прамяні.Сабаленка.
2.перан. Прымусіць рабіць што‑н. лепш, хутчэй; ажывіць справу. Валодзю Іванову трэба правесці ў калгасе камсамольскі сход, падварушыць трохі камсамольцаў, а то прыціхлі нешта.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́сці, спраду, спрадзеш, спрадзе; спрадзём, спрадзяце, спрадуць; пр. спраў, спрала; зак., што і без дап.
Скручваючы валокны, вырабіць ніткі. [Пан да мужыка:] — Скажы дачцэ, каб яна да заўтра гэты лён сцерла, спрала, выткала і пашыла мне з яго кашулю.Якімовіч.І то сказаць, хто можа з .. [Аленаю] справіцца! Не толькі на полі. Хто танчэй і хутчэй спрадзе?Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.). Спрэчныя пытанні. □ Кніга С. Русака, .. нягледзячы на спрэчныя мясціны, дае даволі поўнае ўяўленне пра творчасць А. Кулакоўскага.«Полымя».
2. Які з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.). Хто хутчэй засяваў свой участак — за тым і заставаліся гэтыя спрэчныя дзве баразны.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éhestensa
1) як мага́хутчэ́й
2) не ране́й як;
er kann ~ mórgen hier sein ён мо́жа быць тут не ране́й, чым за́ўтра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Злёгку варушыцца, прыходзіць у рух пад уздзеяннем чаго‑н. Лісты дрэў ледзь шавеляцца і ціха шапацяць, хоць ветру зусім няма.Мыслівец.// Рабіць рухі, варушыць якімі‑н. часткамі цела. Параска стаяла тварам да сцяны, абапёршыся рукамі, і не шавялілася.Лобан.Чуллівыя тоўстыя губы хваравіта шавяліліся пад пушыстымі чорнымі вусамі.Паслядовіч.
2. Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху. [Лёнька:] — Мы толькі слухалі, як .. [пчолы] шавеляцца і гудуць.Васілевіч.
3.перан. Праяўляць актыўнасць, ажыўляцца. Народ шавеліцца.
4.перан. З’яўляцца, узнікаць (пра думкі, пачуцці і пад.). Нейкі адказ на гэта пытанне як бы недзе шавяліўся ў Юзікавай галаве.Крапіва.
5.заг.шавялі́ся (шавялі́цеся). Разм. Ужываецца як прымус, пануканне да дзеяння ў значэнні: рабі (рабіце) што‑н. хутчэй, спяшайся (спяшайцеся), варушыся (варушыцеся). Хутчэй шавяліся!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)