возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 8 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,25 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 43,2 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 5—250 м. Упадае ручай Вінгра, выцякае ручай у Мядзелку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ КІТА́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
крапасная сцяна ў Паўн. Кітаі ад г. Цзяюйгуань да ўзбярэжжа Ляадунскага заліва (г. Шаньхайгуань), помнік стараж. дойлідства. Пабудавана для абароны паўн.-зах. межаў Кітая ад нападу вандроўных плямён. Першыя ўчасткі змураваны ў 4 — пач. 3 ст. да н.э., суцэльная сцяна — у 3 ст.н.э.Даўж. 4—5 тыс.км, выш. 6,6 м (месцамі да 10 м). Уздоўж сцяны казематы і вежы для аховы, каля гал. горных праходаў — крэпасці. Захавалася значная частка. Уключана ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛА́ЧСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
на У ЗША, уздоўжпаўд. схілаў Апалачаў, у Перадапалачскім перадавым прагіне; адзін з буйнейшых у свеце. Працягласць больш за 1200 км. Пл. каля 180 тыс.км². Вугляносныя адклады пермі і карбону. Агульныя запасы да глыб. 900 м — 1600 млрд. т. Каля 300 вуглездабыўных раёнаў.
Прамысл. распрацоўка з 1800. Вугалі ў асноўным бітумінозныя. Цеплыня згарання 28,9—35,4 МДж/кг. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Каля 65% вугалю выкарыстоўваецца эл. станцыямі, значная ч. каксавальнага вугалю экспартуецца ў Канаду, Японію, Зах. Еўропу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́ШЧАНКА (Дзмітрый Васілевіч) (н. 25.1.1951, Мінск),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1974). Працуе ў ін-це «Мінскпраект» (з 1969). Асн. работы: у Мінску — праект рэканструкцыі дзіцячага парку імя М.Горкага (1978), Парк 60-годдзя Кастрычніка (1986), воднае добраўпарадкаванне ўчастка р. Свіслач (1988), водаахоўная зона Сляпянскай воднай сістэмы і 7 сквераў уздоўж яе (1989, у складзе аўтарскага калектыву; Дзярж. прэмія СССР 1989). Паводле яго праектаў ствараюцца паркі: у Нясвіжы; у Мінску — па праспекце газ. «Праўда», вул. П.Глебкі, на левабярэжнай частцы Камсамольскага воз. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІНЕ́Ц (Polygala),
род кветкавых раслін сям. крапінцовых. Каля 500 відаў. Пашыраны ва ўмераным, субтрапічным і трапічным паясах. На Беларусі 4 віды, найчасцей трапляюцца К. звычайны (P. vulgaris, нар. назвы зязюльчыны ручнікі, надсаднік), гаркаваты (P. amarella), чубаты (P. comosa, нар. назвы вераднік, малыя козлікі, шчэпа) на лугах, сярод хмызнякоў, уздоўж дарог.
Шматгадовыя травяністыя расліны, кусты 1 паўкусты выш 5—30 см. Сцёблы голыя, слаба галінастыя. Лісце дробнае, чаргаванае. Кветкі ў разнастайных суквеццях (гронка, колас, мяцёлка). Плод — каробачка. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКІ КОНЬ,
парода коней, якая існавала на тэр. Беларусі (Гродзенская і Мінская губ.) са стараж. часоў па 18 ст. Паходзіла ад дзікага продка — ляснога тарпана. Паўплываў на вывядзенне пароды беларускага запражнога каня.
Выш. ў карку да 140 см, маса да 350 кг. Масць шэрая, мышастая, радзей буланая, гнядая, з цёмнай паласой уздоўж спіны. Галава вял., тулава каржакаватае, моцнае, ногі сухія. Пры бегу жвавы, нястомны, трывалы; жыццяздольны, неўспрымальны да хвароб, але без добрых цяглавых якасцей. Выкарыстоўваўся ў ваенных і бытавых мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абла́м Схілы блізкіх узгоркаў уздоўж рэчкі; нізіна, парослая хмызам; зараснік з лужкамі; аблога, якая зарасла кустамі (Слаўг.). Тое ж абла́мішча, абла́мінне, абла́мічча, абла́мавічанне (Слаўг.).
□ ур. Аблам Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЛО́СВІДА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Віцебскім р-нам, у бас.р. Храпаўлянка, за 7 км на Пд ад г. Гарадок. Пл. 11,42 км², даўж. каля 7,1 км, найб.шыр. каля 4,9 км, найб.глыб. 20,2 м, даўж. берагавой лініі 25,6 км. Пл. вадазбору 107 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м (на ПнЗ і 3 да 4 м), на Пн і У стромкія, парослыя лесам, часткова разараныя. 3 вял. залівы, паўн.-зах. аддзелены ад возера пясчанай водмеллю (глыб. 0,2 м). Берагі выш. да 1,5 м, месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі, на паўн.-зах. і паўд.-зах. нізкія, часткова забалочаныя. Падводная ч. катлавіны складанай будовы (упадзіны чаргуюцца са шматлікімі мелямі). Шыр. зоны мелкаводдзя да 25 м у залівах і да 250 муздоўжпаўд. і паўд.-ўсх. берагоў. Дно ў прыбярэжнай ч. да глыб. 6 м выслана пяскамі, на У і Пн пясчана-галечнымі адкладамі і валунамі. Уздоўж берагоў зарастае надводнай расліннасцю (шыр. паласы да 150 м). У возеры растуць рэдкія для флоры Беларусі ахоўныя віды: палушнік азёрны, наяды малая і марская, частуха Валенберга, гідрыла кальчаковая. У возера ўпадае р. Чарніца і 4 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Цыганова. Уваходзіць у зону адпачынку Лосвіда. На беразе турбаза «Віцебская», спарт. база, лодачная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Est arbuscula non truncus curvandus in uncum
Трэба гнуць у дугу дрэўца, а не сагнуты ствол.
Нужно гнуть в дугу деревце, а не изогнутый ствол.
бел. Гні дрэва, пакуль маладое. Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць. Тады трэба сеч, як упоперак лаўкі мог леч, а тагды не ўзмог, як уздоўж лёг.
рус. Гни дерево, пока гнётся, учи дитятко, пока слушается. Учи сына, когда поперёк лавки лежит, а когда вдоль вы тянется ‒ трудно будет. Секи ребёнка поперёк доски, а вдоль протянется ‒ тебе достанется.
фр. L’arbre se redresse quand il est jeune (Дерево выпрямляется, когда оно молодое). Vieux bois n’obéit pas à la main (Старое дерево не послушно руке).
англ. A tree must be bent while it is young (Гни дерево, пока оно молодое).
нем. Den Baum muß man biegen, weil er noch jung ist (Дерево нужно гнуть, потому что оно молодо).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
АБО́ЛЕ,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята. Пл. 4,67 км². Даўж. 6,55 км, найб.шыр. 1,43 км, найб.глыб. 9,2 м. Пл. вадазбору каля 750 км². Праз возера цячэ р. Дрысвята (у вытоку наз. Прорва). Берагі выш. 0,3—0,5 м, пясчаныя, месцамі забалочаныя, параслі хмызняком.
Схілы выш. да 15 м, стромкія. Паўночны плёс невялікі, мелкаводны, паўднёвы—глыбокі. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей глеістае. 2 астравы агульнай пл. 1,6 га. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. 30—600 м.