бязве́р’е, ‑я, н.

Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым‑н.; нявер’е. Трывожна было і на душы Клямта. Але ён не паддаваўся бязвер’ю: ён наогул не быў схільны марочыць сябе рознымі сумненнямі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыхі́льнысхільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улада́рны, -ая, -ае.

1. Які валодае правам наследавання ўлады.

У. князь.

2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н.

У. характар.

У. голас.

3. перан. Неадольны, усемагутны.

У. наступ вясны.

Уладарная сіла натхнення.

|| наз. улада́рнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычэ́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схільны чапляцца, прыдзірацца да каго‑, чаго‑н.; прыдзірлівы; назойлівы. Падаючы.. [нататку] прычэпістай Зосі, .. [Сымон] сказаў крыху вінаватым голасам: — Ведаеш, Зося! Хацеў напісаць як мага карацей, але нічога не выходзіць. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

given

[ˈgɪvən]

adj.

1) да́дзены, пада́дзены

example given above — пада́дзены вышэ́й пры́клад

2) схі́льны, які́ ма́е звы́чай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

intemperate

[ɪnˈtempərət]

adj.

1) неўмеркава́ны; нястры́маны, нестрыма́ны

2) суро́вы, лю́ты (пра зіму́, клі́мат)

3) схі́льны да п’я́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

самаўлада́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які валодае аднаасобнай, неабмежаванай дзяржаўнай уладай. Самаўладарны правіцель. // Які распараджаецца самаўпраўна, паводле свайго нораву. Самаўладарная гаспадыня.

2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі. Самаўладарны характар. // перан. Непераадольны, пранікнёны. Самаўладарны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сварлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да сварак, спрэчак. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі. Быкаў. Гаша была дзяўчына сварлівая. Шамякін. Благая была жонка — сварлівая. Калюга. // Уласцівы такому чалавеку. А бацька меў сварлівы, бабскі характар. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храпу́н, ‑а, м.

Разм. Чалавек, схільны да храпу ​1 (у 1 знач.), які храпе ў сне. Чалавек.. захроп яшчэ мацней. Тады Жэня абедзвюма рукамі ўзяла за .. плячо і павярнула храпуна на бок. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́дны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Схільны навязваць сваю волю, загадваць, падначальваць сабе; які выражае ўладу, волю, рашучасць, уладарны.

У. чалавек.

У. позірк.

2. (звычайна з адмоўем). Які мае права, уладу што-н. рабіць.

Не ўладны загасіць такі агонь.

3. перан. Неадольны, усемагутны.

Уладнае пачуццё.

|| наз. ула́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)