contest

1. [ˈkɑ:ntest]

n.

1) спабо́рніцтва, спаду́жніцтва n., ко́нкурс -у m.

a swimming contest — плыве́цкае спабо́рніцтва

a beauty contest — ко́нкурс прыгажо́сьці

2) бой -ю m., змага́ньне n.

3) спрэ́чка, дыску́сія f.

2. [kənˈtest]

v.

1) спабо́рнічаць, змага́цца

2) зьбіва́ць (аргумэ́нты, до́вады); выступа́ць супро́ць, аспрэ́чваць

3) ста́віць пад сумне́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СЛА́ЛАМ (ад нарв. slalåm літ. след, які спускаецца) гарналыжны, спуск на лыжах з гары па звілістай трасе з варотамі. Даўж. трасы для мужчын 500—700 м з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 180—220 м, для жанчын — адпаведна да 550 м і 130—180 м. На трасе парамі расстаўляюцца сцяжкі (вароты), праз якія трэба праехаць і не збіць.

Зарадзіўся ў 1920-я г.; спаборніцтвы праходзілі ў Аўстрыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі Чэмпіянаты свету з 1930. У праграме Алімп. гульняў з 1936. Адрозніваюць таксама С. гіганцкі (даўж. трасы больш за 2000 м, перапад вышынь 250—400 м у мужчын і 250—350 м у жанчын) і С. супергіганцкі (розніца вышынь 500—600 м у мужчын і 350—500 м у жанчын). Найб. пашыраны ў Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Францыі, Швейцарыі, Японіі.

С. на водных лыжах (адной або двух) — спаборніцтва водных лыжнікаў на буксіровачным тросе за катэрам па абходзе буёў, размешчаных на вызначанай трасе. С. вяслярны, на байдарках і каноэ — спаборніцтвы ў спуску па рацэ або спец. канале з хуткай плынню і натуральнымі або штучнымі перашкодамі.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 14, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

риста́лище ср., уст.

1. (место состязаний) рыста́лішча, -лішча ср.; (арена) арэ́на, -ны ж.; (ипподром) іпадро́м, -ма м.;

2. (действие) спабо́рніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Wéttbewerb m -(e)s, -e

1) спабо́рніцтва, ко́нкурс;

den ~ ántreten*, in den ~ tréten* уступі́ць у спабо́рніцтва;

im ~ mit j-m stéhen* [sein] спабо́рнічаць з кім-н.

2) канкурэ́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wéttstreit m -(e)s, -e

1) спабо́рніцтва

2) спрэ́чка;

akadémischer ~ навуко́вая спрэ́чка [дыску́сія, пале́міка]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус. мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням. Memorial ці франц. mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац. memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уключы́цца сов., в разн. знач. включи́ться;

стано́к ~чы́ўся аўтаматы́чна — стано́к включи́лся автомати́чески;

у. ў спабо́рніцтва — включи́ться в соревнова́ние;

у. ў размо́ву — включи́ться в разгово́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крос

(рус. кросс, ад англ. to cross = перасякаць, пераходзіць)

від спартыўнага спаборніцтва, спартыўны бег або гонкі па няроўнай мясцовасці (напр. лыжны к).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

contender

[kənˈtendər]

n.

1) удзе́льнік спабо́рніцтва, супе́рнік -а m.

2) кандыда́т на стано́вішча ці паса́ду, спабо́рнік -а m

3) дыспута́нт -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

challenge​2 [ˈtʃæləndʒ] v.

1. выкліка́ць (на спаборніцтва); кі́даць вы́клік

2. аклі́кнуць, затрыма́ць (каб праверыць пропуск)

3. сумнява́цца; аспрэ́чваць

4. патрабава́ць (увагі)

5. law аспрэ́чваць прыся́жных

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)