кві́нта

(лац. quinta = пятая)

1) муз. пятая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней;

2) самая высокая па тону струна скрыпкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпапе́я

(гр. еророііа)

1) самая буйная форма эпічнай літаратуры;

2) перан. шэраг значных падзей, якія ўтвараюць адно цэлае (напр. э. партызанскай барацьбы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Líebste sub m, f -n, -n

1) каха́ны, -ная

2) m, f -n, -n са́мы дарагі́, са́мая дарага́я, са́мае дараго́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неасцяро́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неасцярожнага, недахоп асцярожнасці. Начальства эшалона і камендатура прыйшлі да згоды, што прычынай выбуху магла стацца неасцярожнасць саміх салдат. Лынькоў. // Неасцярожны ўчынак, паводзіны і пад. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусцяко́віна, ‑ы, ж.

1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барс 1 ’барс’. Рус. барс (з XVI ст.), укр. барс (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. bars, pars ’тыгр, пантэра, рысь’. Фасмер, 1, 128 (там і літ.); Шанскі, 1, Б, 48.

Барс 2 ’барсук’ (Інстр. II). Відавочна, форма, што ўзнікла скарачэннем з барсу́к (гл.). Такая ж самая з’ява і ў літ. мове, дзе barsas ’тс’ < bars(i)ùkas (гл. Фрэнкель, 1, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́льскі ’амаль цэлы, які мала чым адрозніваецца ад цэлага’ (Нас.), ма́льскій ’малы’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. мальски ’ледзь-ледзь’, мало‑мальски ’хоць трохі’, ’больш-менш’, маломальский ’самы малы, самы нязначны’. Бел.-рус. ізалекса. Можа быць утворана і ад мале́с‑ы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑къ. Параўн. таксама серб.-харв. рэдуплікацыі mȁlomanj ’амаль не, амаль’, malàmalo ’мала’, літ. mãžmožis ’крыха, самая дробязь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сінь-по́рах ‘самая малая частка, парушынка’ (Нас.): ні сінь пораху (Сержп. Прык.), сюды ж, відаць, і сінь‑па́хъ — без значэння ў беларускім слоўніку Шымкевіча (Шымк. Собр.). Першая частка спалучэння можа ідэнтыфікавацца з слав. *sinь ‘чорны’ (гл. сіні), што захавалася ў фразеалагізме *sine za nogъtemь, пра якія гл. Толстой, Слав. языкозн. VII, 273–293. Другая частка захоўвае архаічнае значэнне ‘пылінка, парушынка’, гл. порах 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРАНТАЗА́ЎР, апатазаўр (Brontosaurus, Apatosaurus),

род вымерлых гіганцкіх паўзуноў атр. яшчаратазавых дыназаўраў. Каля 5 відаў. Рэшткі вядомы з юрскіх адкладаў. Насялялі Паўн. Амерыку, Мадагаскар, Усх. Афрыку, Англію, Францыю, Партугалію. Шкілет дыназаўра, блізкага да брантазаўра, знойдзены ў Фергане.

Самая вял. наземная жывёла (даўж. да 25 м, маса каля 30 т) з высокім чэрапам, доўгай масіўнай шыяй і параўнальна невял. галавой. Галаўны мозг вельмі маленькі (маса не больш як 400 г), спінны мозг значна большы за галаўны і кіраваў мускулатурай задніх канечнасцей і хваста. Чатырохногі брантазаўр паводле спосабу жыцця наземна-водная жывёла, вандраваў па мелкаводдзі, карміўся раслінамі.

т. 3, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРМА́ТНЫ ДВОР у Маскве,

цэнтр гарматна-ліцейнай вытв-сці ў Расіі ў 15—17 ст. Засн. каля 1479 як казённая мануфактура, што вырабляла гарматы і ядры, а таксама званы, панікадзілы. Самая стараж. гармата адліта ў 1483—84 майстрам Якавам. На Гарматным двары была створана школа майстроў-гарматнікаў, да якой належаў і А.Чохаў, які адліў у 1586 «Цар-пушку». У сярэдзіне 17 ст. на Гарматным двары працавала каля 400—500 майстроў, чаляднікаў і вучняў 32 прафесій (гарматнікі, ліцейшчыкі, кавалі і інш.). З канца 18 ст. сховішча для зброі, боепрыпасаў і сцягоў, якія ў 1802 перададзены ў Крамлёўскі арсенал.

т. 5, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)