расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя Луначарскага (1927). З 1927 у МХАТ-2, у 1932—36 у т-ры Мюзік-хол, з 1938 у Маскоўскім т-ры мініяцюр. У 1948—82 выступала ў дуэце з мужам А.Менакерам. Вострахарактарная актрыса, майстар пераўвасаблення. Сярод спектакляў: «Справы сямейныя», «Кляксы», «Мужчына і жанчыны», «Нумар у атэлі». З 1990 у Маскоўскім тэатры-студыі пад кіраўніцтвам А.Табакова: Казіцкая («Настаўнік рускай» А.Бураўскага), Старая («Сыходзіў стары ад старой» С.Злотнікава). Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАМА,
роднаснае мардвестараж. фіна-угорскае племя, што жыло ў 1-м тыс. да н.э. — 12 ст.н.э. на берагах р. Ака, у межах сучаснага Мурамскага р-на Уладзімірскай вобл. Расіі. Асн. заняткі — жывёлагадоўля, земляробства, пушное паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, металургія жалеза, медналіцейнае і ювелірнае рамёствы. Вяла гандаль са славянамі, волжскімі булгарамі, народамі Прыуралля і Сярэдняй Азіі. Грамадскі лад М. — патрыярхальна-родавы. У 10—11 ст. М. плаціла даніну князям Кіеўскай Русі (згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў»), у 12 ст. асімілявана слав. насельніцтвам і пазней увайшла ў склад рускай народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНО́Д БЕЛАРУ́СКАЙ ПРАВАСЛА́ЎНАЙ ЦАРКВЫ́,
сход вышэйшых духоўных асоб у Беларускай праваслаўнай царкве. Дзейнічае з усталяваннем у 1989 Беларускага экзархата. Яму належыць вышэйшая царк.заканад., выканаўчая і суд. ўлада ў межах экзархата. Складаецца з 5 (4 часовыя і 1 пастаянны экзарх) членаў і з 10 кіруючых архірэяў Бел.правасл. царквы. Часовыя члены па чарзе выклікаюцца на пасяджэнні, якія праводзяцца не радзей як 4 разы за год. Сінод дзейнічае ў межах кампетэнцыі, вызначанай царк. канонамі і Статутам Бел. экзархата. Падсправаздачны СінодуРускайправасл. царквы.
к. дзе́янняў адміністра́цыі — кри́тика де́йствий администра́ции;
◊ наве́сці ~ку — навести́ кри́тику;
не вытры́млівае ~кі — не выде́рживает кри́тики;
аглабе́льная к. — груб. огло́бельная кри́тика
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
натуралі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — тэорыя, адпаведна якой прырода выступае як адзіны, універсальны прынцып тлумачэння існага.
2. Напрамак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.
3. Першапачатковая назва рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры; натуральная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эканамі́зм, ‑у, м.
Гіст. Апартуністычная плынь у рускім сацыял-дэмакратычным руху канца 19 — пачатку 20 ст., прыхільнікі якой абмяжоўвалі рабочы рух эканамічнай барацьбой, лічачы палітычную барацьбу справай ліберальнай буржуазіі. «Эканамізм» быў апартуністычнай плынню ў рускай сацыял-дэмакратыі. Яго палітычная сутнасць зводзілася да праграмы: «рабочым — эканамічная, лібералам — палітычная барацьба».Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Акто́р, акторка, акцёр, актрыса (БРС). Першыя два словы (ці варыянты) запазычаны з польскай мовы (Карскі, Белорусы, 160). У польскай з лац.actor. Трэцяе запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 84), а ў рускай з французскай acteur у пачатку XVIII ст. Гл. Шанскі, 1, А, 68.
рускі пісьменнік, літаратуразнавец, рэлігійны філосаф. Муж З.Гіпіус. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1888). Адзін з арганізатараў рэлігійна-філас. сходаў 1901—03 з мэтай зблізіць рас. інтэлігенцыю з царквой. У 1920 эмігрыраваў, жыў у Парыжы. У Вял.Айч. вайну калабарацыяніст. Друкаваўся з 1881. Ранняя лірыка (зб. «Вершы, 1883—1887», 1888) блізкая да паэзіі С.Надсана. У эстэт. маніфесце рус. сімвалізму «Пра прычыны ўпадку і пра новыя плыні сучаснай рускай літаратуры» (1893) развіваў канцэпцыю «новага мастацтва», асн. элементамі якой лічыў «містычны змест» і «сімвалы». Паэт. дэкларацыя — зб. «Сімвалы» (1892). У трылогіі «Хрыстос і Антыхрыст» (1895—1905), рамане «Аляксандр I» (кн. 1—2, 1911—12), п’есе «Павел I» (1908) і інш. асэнсаванне сусв. гісторыі як вечнай барацьбы двух пачаткаў — Хрыста і Антыхрыста, двух сістэм маральных каштоўнасцей. На аналагічнай апазіцыі будуюцца і яго літ.-крытычныя даследаванні: «Л.Талстой і Дастаеўскі» (т. 1—2, 1901—02), «Дзве тайны рускай паэзіі» (1915, пра М.Някрасава і Ф.Цютчава) і інш. Аўтар прац «Наступны Хам» (1906), «Не мір, але меч. Да будучай крытыкі хрысціянства» (1908), гіст.-рэліг. эсэ і інш. П’еса «Хрыстос і Антыхрыст (Царэвіч Аляксей)» Б.Луцэнкі і У.Рудава паводле рамана М. «Пётр і Аляксей» паст.Дзярж.рус.драм.т-р (1991).