СІДАРУ́К (Ігар Хведаравіч) (н. 23.7.1964, г. Кобрын Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1986). З 1988 карэспандэнт перыяд. выданняў. З 1993 заг. літ.-драм. часткі Брэсцкага абл. т-ра лялек. Друкуецца з 1986. Выдаў кн. паэзіі «Чарнабел» (1991), «Саната Арганата» (1993), «Моўкнасць» (1997), кн. прозы «Квадратная варона» (2000), кн. для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» (1994). Аўтар п’ес «Люстрынка, або Ваша несусветнае зладзейства!» (паст. 1992), «Галава» (паст. 1992, апубл. 1997), «Меч анёла» (паст. 1993), «Пра дзедку Міхедку, пра бабку Агапку ды пра Катка — Залатога лабка», «Янка зух і нячысты дух» (абедзве паст. 1994), «Збавіцель», «Штукары» (абедзве паст. 1995), «Плач, саксафон!» (паст. 1995, Нац. т-р імя Я.Коласа 1996), «Дрэва багоў» (паст. 1996), «Кірмашовы балаган» (паст. 1998), «Залатая табакерка» (паст. 2001, Гран-пры на Міжнар. тэатр. фестывалі «Белая вежа», Брэст) і інш. Апубл. п’есы «Кветкі пад ліўнем», «Прагнасць — не ў радасць» (абедзве 1992), «Торба» (1993), «Крывая імша», «Крык» (абедзве 1995) і інш.
І.У.Саламевіч.
т. 14, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чапі́ць, чаплю, чэпіш, чэпіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Закрануць, зачапіць. [Юзік:] — А мяне адвялі на перавязачны пункт, а адтуль павезлі ў Адэсу ў шпіталь. Куля чапіла касці. Крапіва. Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапіла рука людская. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хірато́нія
(гр. cheirotonia, ад heir = рука + teino = цягнуць)
пасвячэнне асоб духоўнага звання ў сан епіскапа, свяшчэнніка, дыякана (у праваслаўнай царкве).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Руцня́ ’жменя вытрапанай і ачышчанай пянькі’, ру́цня ’жменя ільнянога валакна’ (Сл. ПЗБ), руцэ́нька ’жменя ачышчанага і вычасанага лёну’ (Нас.). Да рука (гл.), параўн. ру́чка ’мера вытрапанага лёну ў адну жменю’ (Сцяшк. Сл.), відаць, пад уплывам цокання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манжэт, манжэта ’абшлаг рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш.’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 79) з франц. manchette ’рукаўчык’ — памянш. manche ’рукаў’, якое з лац. manica ’рука’ (Фасмер, 2, 568–569; Голуб-Ліер, 302).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́кіш, ‑а, м.
Разм. Складзеная ў кулак рука з прасунутым вялікім пальцам паміж указальным і сярэднім як грубы жэст у знак здзеку, пагардлівай адмовы; фіга.
•••
Кукіш з’есці гл. з’есці.
Кукіш з маслам — зусім нічога (не даць, не зарабіць, не атрымаць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́стыр, ‑у, м.
1. Наклееная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў і пад. У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, галава забінтавана і заклеены пластырам твар. Карпюк.
2. Спец. Прыстасаванне са спецыяльнай парусіны, якім часова латаюць прабоіны на судне.
[Ад грэч. émplastron — мазь, пластыр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размагні́ціцца, ‑нічуся, ‑ніцішся, ‑ніціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пазбавіцца магнітных уласцівасцей. Рука з компасам падвярнулася пад кабуру, і ад пісталета стрэлка размагніцілася. Карпюк.
2. перан. Разм. Стаць бязвольным, бяздзейным. [Стараста:] — Размагніціўся хлопец — на заняткі вунь на колькі позніцца. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брусле́т ’бранзалет’ (Бяльк., Сцяшк. МГ, Бел. казкі). Таго ж паходжання, што і рус. брасле́т, польск. (архаічнае) braselet і да т. п. Запазычанне з франц. bracelet (< bras ’рука’). У бел. народную мову слова папала праз рус. або польск. крыніцу. Параўн. бранзале́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моўкнуць ’заціхаць, замаўкаць’ (ТСБМ, Яруш.), укр. мовкнути, рус. (у)молкнуть ’тс’, ст.-рус.-ц.-слав. умълкнути ’здранцвець’, каш. rąka umåłkla ’рука здранцвела’, валаш. mĺknuť ’тс’, польск. milknąć, в.-луж. mjelknuć, чэш. mlknouti, славен. zamólkniti, балг. млъкна. Прасл. mьlknǫti. Да маўча́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)