бел.нар. танец, разнавіднасцьполькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца пад музыку і аднайм. песню гумарыстычнага зместу, часта ў сольным варыянце. Пашыраны ў прафес. і самадз.танц. калектывах у розных сцэн. рэдакцыях. Увайшоў у бел. балеты «Салавей» М.Крошнера, «Князь-возера» В.Залатарова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вадаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадароду. Вадародныя іёны.// У якім адной з састаўных частак з’яўляецца вадарод. Вадародныя злучэнні.// Які характарызуецца выдзяленнем, утварэннем вадароду. Вадароднае браджэнне.
•••
Вадародная бомба — разнавіднасць атамнай бомбы, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні ядзернай энергіі атамаў вадароду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДУЛЯ́Р (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі),
мінерал, адносна чыстая разнавіднасцьартаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Характэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. Адуляр з ірызацыяй у блакітнавата-сініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. duplicatio падваенне),
разнавіднасцьхрамасомнай перабудовы, у выніку якой узнікае паўтарэнне ўчастка гена ці храмасомы. Паводле Д. гетэразіготныя арганізмы нясуць 2 дозы дупліцыраваных генаў, гомазіготныя — 4. Адбываецца пры разрыве і абмене ўчасткамі храмасом, а таксама ў выпадку няроўнага кросінговера; можа быць унутрыхрамасомная і міжхрамасомная. Адыгрывае важную ролю пры ўтварэнні новых генаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКО́ДЭР (ад дэ... + лац. codex звядзенне), сістэмы каляровага тэлебачання,
разнавіднасцьдэшыфратара; прыстасаванне (блок) тэлевізара для дэкадзіравання відэасігналаў па алгарытме, адваротным кадзіраванні (гл.Кодэр). Бывае адна- (напр., Д. СЕКАМ) і шматсістэмны (напр., Д. ПАЛ/СЕКАМ). Атрыманыя на выхадзе сігналы яркасці і колерарознасныя сігналы падаюцца на кінескоп непасрэдна або пасля пераўтварэння ў сігналы асн. колераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́Р,
1) баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з кручанай беленай пражы. Уздоўж асновы мае вузкія палоскі з патоўшчаных белых і тонкіх каляровых нітак, якія чаргуюцца паміж сабой і з белымі ніткамі. Выкарыстоўваюць пераважна для пашыву мужчынскіх кашуль.
2) Разнавіднасцьпасцілы. Цукеркі шарападобнай ці прадаўгаватай формы, у параўнанні з пасцілой маюць больш пышную кансістэнцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДО́Н (франц. carton, італьян. cartone ад carta папера),
1) разнавіднасцьпаперы, якая вызначаецца высокай удзельнай масай (больш за 250 г/м²). Бывае адна- і мнагаслойны; упаковачны, паліграф., абутковы і інш. 2) У мастацтве — дапаможны буйнафарматны малюнак (часам каляровы), выкананы ў памеры будучага твора (насценнай размалёўкі, мазаікі, вітража, габелена). Выкарыстоўваецца ў дэкар.-прыкладным і манум. мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МПА ДЗЁННАГА СВЯТЛА́,
разнавіднасцьлюмінесцэнтнай лямпы з блакітнаватым (блізкім да дзённага святла) свячэннем. Магутнасць ад 15 да 80 Вт.
Бываюць з правільнай колераперадачай (служаць для асвятлення аб’ектаў, для якіх патрэбна дакладнае ўзнаўленне колерных адценняў) і звычайныя, якія не забяспечваюць правільнай перадачы колеру (выкарыстоўваюцца для агульнага асвятлення). Часта Л.дз.с. няправільна называюць усе віды люмінесцэнтных лямпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРНА́Ч,
ударная халодная зброя, разнавіднасцьбулавы. Уяўляў сабой сярэбраную або пазалочаную паліцу ў форме жазла (даўж. да 0,5 м) з пазалочанай галоўкай і ажурнымі гранямі або кольцамі (пярсцёнкамі або пёрамі; адсюль назва). Быў таксама атрыбутам улады военачальнікаў у некат. краінах, у т. л. ў ВКЛ у 15—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГЕНЕРА́ТАРу цеплатэхніцы,
разнавіднасцьцеплаабменніка, дзе перадача цеплаты ажыццяўляецца шляхам пачарговага кантакту цепланосьбітаў з аднымі і тымі ж паверхнямі апарата. Найб. пашыраны Р. уяўляе сабой камеру, запоўненую спец. цаглянай насадкай. У час кантакту з гарачым цепланосьбітам насадка награваецца, з халодным — ахалоджваецца і награвае яго. Р. з перыядычным пераключэннем цепланосьбітаў забяспечвае падагрэў паветра да 1200 °C.