«Я́НКА»,
бел. нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца пад музыку і аднайм. песню гумарыстычнага зместу, часта ў сольным варыянце. Пашыраны ў прафес. і самадз. танц. калектывах у розных сцэн. рэдакцыях. Увайшоў у бел. балеты «Салавей» М.Крошнера, «Князь-возера» В.Залатарова.
Л.К.Алексютовіч.
т. 18, кн. 1, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)