1) складаны прыём у ручной рабоце, якая патрабуе вялікай дакладнасці;
2) дэманстраванне фокусаў, заснаванае пераважна на спрытнасці рук;
3) перан. спрытнае махлярства, махінацыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бракаро́б, ‑а, м.
Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, гаварыла майстар цэха, — спаборнічаем за тое, каб наш, цэх стаў калектывам камуністычнай працы. Дык хіба мы можам цярпець бракаробаў у нашай сям’і?Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прасядзець доўгі час дзе‑н. [Верхаводка:] На маёй рабоце залішне не расседзішся. Ты ведаеш, што значыць быць памочнікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы?Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэклама́цыя, ‑і, ж.
Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́х, ‑а, м.
1. Разадранае ці разрэзанае месца ў адзенні; дзірка. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот.Колас.// Адтуліна, дзірка ў чым‑н. Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе, праз якія відно было, як дрыжэлі зоры на сінім пагодным небе.Пестрак.//перан. Недахоп, недагляд. — Непаладак і прарэхаў у рабоце ў нас яшчэ шмат, — прамовіў .. [Дубовік] з неахвотай.Сіўцоў.[Сакратар:] — Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велізарнай рабоце, якую вядзём у апошнія гады, і пры пэўных поспехах хапае і прарэхаў.Шамякін.
2. Пярэдні разрэз у штанах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАГО́РНЫ (Рыгор Фёдаравіч) (5.12.1925, в. Пранчакі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.11.1963),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944. Кулямётчык Н. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны на гасп.рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́спех, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Удача ў дасягненні чаго-н.
Дабіцца поспеху. 3 тым жа поспехам. (перан.: з такім жа вынікам).
2. Агульнае прызнанне.
Кніга мае п.
3.мн. Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад.
Сын робіць поспехі па фізіцы.
Як вашы поспехі? (як справы?; разм.).
◊
З поспехам — лёгка, паспяхова, без цяжкасцей.
Тут можна з поспехам прымяніць гэты метад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разлічы́цца, -лічу́ся, -лі́чышся, -лі́чыцца; зак.
1.з кім. Цалкам расплаціцца з кім-н.
Р. з крэдыторамі.
2.перан., з кім. Адпомсціць каму-н. за што-н.; звесці рахункі з кім-н.
Р. з крыўдзіцелем.
3. Звольніцца, узяць разлік (разм.).
Р. на рабоце.
4. Зрабіць разлік у страі.
Па парадку нумароў разлічыся!
|| незак.разлі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.разлі́к, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пік
(фр. pic)
1) вострая вяршыня гары;
2) кароткатэрміновы рэзкі пад’ём у развіцці чаго-н. (напр. п. атмасфернага ціску);
гадзіна п. — час найбольшага напружання ў рабоце транспарту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛЬШЭ́ЎСКІ (Анатоль Адамавіч) (парт.псеўд.Юрка Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1920 вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Масква). З 1925 на падп.рабоце ў Зах. Беларусі. На III канфер. (1926) і I з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл.ЦК. Рэдактар друк. органаў ЦККПЗБ«Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. З 1932 у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску, на прафс.рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.