przynosić komu ~ę — прыносіцькаму ганьбу; ганьбіць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Куко́біць ’песціць, даглядаць’ (Нас., Бяльк., Яруш., Касп., Кос., Гарэц., Др.-Падб., Шн.). Бел.кукобіць ад кукобау якое ўтворана па мадэлі худы > худоба, што дае права на рэканструкцыю *кук ’той, хто даглядае, песціць’. Гэта адпавядае літ.kaukas ’дамавік (дух, які прыносіць дабро дому)’ (гл. Тапароў, J–К, 293). Становіцца зразумелым і значэнне кукобіцца ’гняздзіцца’ (’быць звязаным з домам’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талісма́н ’прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу’ (ТСБМ). З заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. (XVIII ст.) Tálisman з франц. (XVII ст.) talisman, якое з ісп.talismán. Ісп.talismán разам з парт.talismā або непасрэдна з араб.tal(l)asm ’магічныя знакі, магічная выява, заклінанне’ ці з перс.тэлесм < араб.tal(l)asm (Чарных, 2, 226; Фасмер, 4, 15).
Abraham begat Isaac. bibl. Аўраам нарадзіў Ісаака.
2.fml выкліка́ць, спараджа́ць;
War begets misery. Вайна прыносіць пакуты.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кве́цень, ‑і, ж., зб.
Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.). З горада на раку ветрык прыносіць пах мёду, пах духмянай ліпнёвай квецені — у Пінску цвіце ліпа.Сачанка.І правільна назвалі вёску Вішнякамі: не бывае той вясны, каб не хаваліся дамы ў белай квецені.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талісма́н, ‑а, м.
Паводле забабонных уяўленняў — прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу. У пацвярджэнне таго, што было сказана,.. [Лабановіч] дастаў свой «талісман» — акуратна і прыгожа напісаны карэспандэнцкі білет.Колас.[Уладзік:] — Адзін капітан, звалі яго Ларсен, меў такі талісман, то яго карабель ніякага шторму не баяўся.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́нка1,
гл. цыганы.
цыга́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Сорт позняй яблыні, якая прыносіць буйныя цёмна-чырвоныя яблыкі. У дальнім кутку гарода .. расла кучаравая «цыганка».Даніленка.
2. Плод гэтай яблыні. Да самых замаразкаў вісяць у голлі чырванабокія «цыганкі».Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПАКРА́Т (Hippokratēs; 460 да н.э., в. Кос, Грэцыя — каля 370 да н.э.),
старажытнагрэчаскі ўрач, рэфарматар антычнай медыцыны, матэрыяліст.Мед. адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Геракліда; у якасці вандроўнага ўрача (перыядэўта) наведаў М. Азію, Лівію, узбярэжжа Чорнага м., быў у скіфаў, азнаёміўся з медыцынай народаў Пярэдняй Азіі і Егіпта. У сваіх працах, якія ляглі ў аснову развіцця клінічнай медыцыны, адлюстраваны ўяўленні пра цэласнасць арганізма, індывідуальны падыход да хворага і яго лячэння, паняцце пра анамнез, вучэнне пра этыялогію, прагноз, тэмперамент і інш. Кіраваўся пры лячэнні 4 прынцыпамі: прыносіць карысць і не шкодзіць; супрацьлеглае лячыць супрацьлеглым; дапамагаць прыродзе і, захоўваючы асцярожнасць, шанаваць хворага. Гіпакрат быў выдатным хірургам: распрацаваў прынцыпы лячэння ран, пераломаў, вывіхаў, фістул, спосабы выкарыстання павязак (шапка Гіпакрата) і інш. З імем Гіпакрата стасуецца ўяўленне пра высокае маральнае аблічча і прыклад этычных паводзін урача. Гіпакрата называюць «бацькам медыцыны».
Літ.:
Рожанский И.Д. История естествознания в эпоху эллинизма и Римской империи. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТАЛІЗА́ЦЫЯ,
1) расходаванне прыбытку на павелічэнне капіталу; ператварэнне ў капітал будучых даходаў прадпрыемства і накіраванне іх на стварэнне асноўнага капіталу, набыццё або буд-ваасн. фондаў. Напр., вартасць машыны — гэта капіталізаваная вартасць будучых даходаў ад машыны; цана зямлі разглядаецца як капіталізаваная рэнта, а цана аблігацыі вызначаецца вартасцю будучых паступленняў.
2) Метад ацэнкі вартасці прадпрыемства паводле яго даходу або прыбытку. Вызначаецца «велічынёй капіталу, здольнага прыносіць такія даходы або прыбытак пры норме прыбытку, роўнай сярэдняму пазыковаму працэнту (плаце за карыстанне крэдытамі).
3) Агульная рыначная вартасць акцый, якія знаходзяцца ў абарачэнні на пэўнай фондавай біржы або ў рамках асобнай краіны. Пад К. біржы разумеецца сума ўсіх акцый, выпушчаных у абарачэнне кампаніямі, каштоўныя паперы якіх дапушчаны да гандлю на дадзенай біржы. Пад К. якой-н. краіны разумеецца сумарная рыначная вартасць кампаній, якія выпусцілі акцыі ў свабоднае абарачэнне на тэр. дадзенай краіны. Паказчык К. ў гэтым выпадку служыць ацэнкай нац. багацця краіны, ёмістасці карпаратыўнага сектара эканомікі.