КАМАРО́Ў (Фадзей Фадзеевіч) (н. 20.8.1945, в. Галузы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969). З 1969 у БДУ, з 1974 у НДІ прыкладных фіз.праблемБДУ (у 1981—92 нам. дырэктара), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела і мікраэлектроніцы. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі ўзаемадзеяння высокаінтэнсіўных іонных пучкоў з крышталямі, іонна-прамянёвага легіравання матэрыялаў, фіз. прынцыпы кіравання пучкамі жорсткіх рэнтгенаўскіх і гама-квантаў.
Тв.:
Излучение заряженных частиц в твердых телах. Мн., 1985 (разам з М.А.Кумахавым);
Пространственные распределения энергии, выделенной в каскаде атомных столкновений в твердых телах. М., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ (Іван Антонавіч) (6.10.1881, г. Носаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.12.1952),
украінскі драматург.Засл. дз. маст. Украіны (1950). Скончыў Кіеўскі ун-т (1903). Друкаваўся з 1904 (як тэатр. крытык). Аўтар п’ес гіст. тэматыкі: драм. казкі «Песня ў келіху» (паст. 1926), камедый «Фея горкага міндалю» (паст. 1926), «Марка ў пекле» (паст. 1928), «Гадзіншчык і курыца, ці Майстры часу» (1934, паст. БДТ-3 1935), драм. паэм «Свеччына вяселле» (1931), «Яраслаў Мудры» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Прарок» (нап. 1948, пра Т.Шаўчэнку). Сучасная яму рэчаіснасць у п’есах «Пойдзеш — не вернешся» (1936), «Імя» (1937), «Экзамен па анатоміі» (1940), «Начная трывога» (1943) і інш. Творы К. вызначаюцца філас. напоўненасцю, паглыбленай цікавасцю да маральна-этычных праблем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ВАН (Стафан Рыгоравіч) (? — каля 1595),
беларускі мысліцель-атэіст. Працаваў земскім суддзёй у Мазыры. Напачатку прыхільнік радыкальнага пратэстантызму, потым эпікурэізму. У 1592 выкліканы ў Трыбунал ВКЛ за распаўсюджванне атэістычных поглядаў. Л. не верыў у Бога, бессмяротнасць душы, уваскрэсенне з мёртвых, судны дзень; лічыў, што свет не створаны, а існуе адвечна. Сцвярджаў ідэю зямнога прадвызначэння чалавека, людскога шчасця, безрэліг. натуральнай маралі. Яго сац.-паліт. погляды вызначаліся рацыянальным, гуманіст. падыходам да вырашэння жыццёвых праблем, верай у перамогу дабра над злом. Ён асуджаў існуючыя ў грамадстве несправядлівасць, бяспраўе і беднасць адных, неабмежаваныя ўладу і багацце другіх, выказваў надзею на магчымасць лепшай сацыяльнай арганізацыі свету.
Літ.:
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970;
Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ САЮ́З ГЕАЛАГІ́ЧНЫХ НАВУ́К (МСГН),
навуковая арганізацыя, якая каардынуе даследаванні глабальных геал.праблем, садзейнічае міжнар. супрацоўніцтву ў галіне навук аб Зямлі. Засн. ў 1961. Членамі саюза з’яўляюцца нац.геал. арг-цыі больш як 110 краін. Мае пастаянныя камісіі, камітэты, кансультатыўныя саветы. Уваходзіць у склад Міжнар. савета навук. саюзаў. Сакратарыят знаходзіцца ў г. Тронхейм (Нарвегія). Разглядаюцца пытанні, звязаныя з выяўленнем і ацэнкай энергет. і мінер. рэсурсаў, небяспечных геал. працэсаў, з праблемамі глабальных змен у прыродзе і ўплыву геал. працэсаў на навакольнае асяроддзе. Выконваюцца: міжнар. праграмы геал. карэляцыі, праекты па мадэліраванні радовішчаў карысных выкапняў, «Цыркум-Атлантык» і інш. Выдае геал.час. «Episodes» («Эпізоды»). З 1997 у склад саюза ўваходзіць Бел.нац. камітэт геолагаў (штаб-кватэра ў Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі).
армянскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Арменіі (1927). Нар. пісьменнік Грузіі (1927). Жыў у Грузіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. (артыкулы, аповесці, п’есы). Майстар «малой» прозы і псіхалагічнага рамана. У цыкле навел «Наш квартал» (1888—94), аповесцях «Ганна Сараян» (1888), «Я і Ён» (1889), «Забіты голуб» (1898), «Адзін з цяжкіх дзён» (1904), «Без вестак прапаўшы», «Апошнія магікане» (абедзве 1930) і інш. паказаў пошукі чалавекам свайго месца ў жыцці, яго пакуты ў свеце прагматызму і бездухоўнасці. Праблемы інтэлігенцыі і шляхі вырашэння ёю надзённых сац.праблем — тэмы раманаў «Барацьба» (1911), «Смерць» (1912), «Новы чалавек» (выд. 1935), адметных майстэрствам псіхалагічнага аналізу і каларытным апісаннем сац. асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
навука пра заканамернасці, паходжанне, развіццё псіхікі жывёл і чалавека, пра падабенства і адрозненне ў іх псіхічнай дзейнасці. Фарміраванне П.п. звязана з працамі Ж.Б.Ламарка, Ч.Дарвіна, У.А.Вагнера. Параўнальна-псіхал. аналіз будуецца на звестках зоапсіхалогіі, псіхалогіі чалавека і накіраваны на выяўленне ў анта- і філагенезе зыходных псіхічных працэсаў жывёл і чалавека і якасных адрозненняў чалавечай псіхікі ад псіхікі жывёл. Асаблівае значэнне мае ўлік сац.-гіст фактараў, якія вызначылі ўзнікненне і развіццё чалавечай свядомасці (прац. дзейнасць, грамадскае жыццё, членараздзельная мова). Даныя П.п. маюць вял. значэнне для вырашэння розных праблем псіхалогіі, філасофіі, антрапалогіі, медыцыны, педагогікі (генет. аснова развіцця дзіцячай псіхікі) і інш. Параўнанне паводзін і псіхікі як неад’емная частка праблематыкі розных дысцыплін, у т. л. эталогіі, сацыябіялогіі, кагнітыўнай эталогіі і антрапалогіі, ператварылася ў міждысцыплінарную галіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁРЫШКІН (Рыгор Андрэевіч) (6.2.1898, г. Новачаркаск, Расія — 30.10.1990),
бел. вучоны ў галіне гідратэхн. будаўніцтва. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), праф. (1954). Скончыў Данскі (у г. Новачаркаск) політэхн.ін-т (1922). З 1922 займаўся праектаваннем і буд-вам гідратэхн. збудаванняў (Волга-Данскі канал, Цымлянскі гідравузел і інш.). У 1953—65 заг. кафедры гідратэхн. будаўніцтва Бел.політэхн. ін-та. Адначасова ў 1960—63 дырэктар Ін-та водных праблемАН Беларусі. Працы па даследаванні збудаванняў гідравузлоў, па разліку і канструяванні буйных гідратэхн. збудаванняў.
Тв.:
Гидротехническое строительство в БССР (разам з Ф.П.Вінакуравым, С.П.Міхайлавым) // Сб. науч. работ Ин-та стр-ва и архитектуры АНБССР. Мн., 1958. Вып. 2;
Определение высоты прыжка воды в русле с переменным уклоном дна (разам з В.А.Хавічам) // Докл.АНБССР. 1968. Т. 12, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фо́рум, ‑а і ‑у. м.
1.‑а. У Старажытным Рыме — плошча, рынак, дзе збіраўся народ, адбываліся сходы, суды і пад. //‑у. Народны сход, суд на гэтай плошчы. Гувернёр стаяў .. у позе Гракха на форуме: рука выцягнута дагары далонню, вялікі палец адстаўлен убок.Караткевіч.
2.‑а; перан.; каго-чаго або які. Месца вялікіх сходаў, грамадскіх выступленняў, чыёй‑н. дзейнасці.
3.‑у. Шырокі прадстаўнічы сход, з’езд. Сусветны форум моладзі. □ Па вялікіх пісьменніцкіх форумах у Маскве нацыянальныя літаратуры выступаюць як роўныя, аднолькава правамоцныя ў вырашэнні творчых праблем.Гіст. бел. сав. літ./уперан.ужыв.Сёння птушак, Гоман бору, Далячынь зямлі вялікай На ўрачысты майскі форум Небасхіл вясны паклікаў.Матэвушаў.І там, дзе над грэчкаю белай Пчолы сабралі свой форум, Неба, як шкло, зазвінела — Лайнер шугнуў метэорам.Непачаловіч.
[Лац. forum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛЕ́З ((Boulez) П’ер) (н. 26.3.1925, г. Манбрызон, Францыя),
французскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1945), вучыўся ў А.Месіяна, Р.Лейбавіца. Паслядоўнік А.Веберна; адзін з лідэраў муз. авангардызму 1950-х г. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі. У яго музыцы шмат прыкладаў тэхнікі пуантылізму, татальнага серыялізму, элементы санорыкі, алеаторыкі. Сярод найб. вядомых твораў: «Малаток без майстра» для голасу і інстр. ансамбля (1954), «Структуры» для 2 фп. (кн. 1—2, 1952—61). Арганізатар і кіраўнік канцэртаў новай музыкі пад назвай «Domaine musical» (1954—67). З 1960-х г. выступае пераважна як дырыжор (з аркестрамі Бі-Бі-Сі, Нью-Йоркскім філарманічным і інш.). З 1975 узначальвае створаны ім у Парыжы Ін-т даследаванняў і каардынацыі муз.-акустычных праблем (ІКСАМ).
Літ.:
Рабинович Д.А. Джон Барбиролли и Пьер Булез // Рабинович Д.А. Исполнитель и стиль: Избр. статьи. М., 1981. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Леанід Мікалаевіч) (21.8.1871, г. Арол — 12.9.1919),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Друкаваўся з 1892. Раннія творы вытрыманы ў традыцыях крытычнага рэалізму («Вялікі шлем», «Пецька на дачы», «Анёлачак», «Жылі-былі»). Спачуваў рэвалюцыянерам, пратэставаў супраць вайны («Іншаземец», «Марсельеза», «Чырвоны смех»). У больш позніх творах («Сцяна», «Думка», «Бездань», «Жыццё Васіля Фівейскага») адчуваецца песімізм, падкрэсліваецца бяссілле чалавечага розуму. Рэвалюцыя 1905—07 абвастрыла цікавасць да сац.праблем (драмы «Да зор», 1905, выд. 1906; «Губернатар», 1906; «Апавяданне пра сем павешаных», 1908), а яе паражэнне выклікала расчараванне; матывы адчаю, вобразы смерці ідуць побач з паэтызацыяй анархічнага бунту: п’есы «Сава» (1906), «Жыццё чалавека» (1907), «Чорныя маскі», «Цар Голад» і «Анатэма» (усе 1908); апавяд. «Цемра», «Пракляцце звера» (абодва 1907); раман «Сашка Жыгулёў» (1911). Пасля Кастр. рэвалюцыі жыў у Фінляндыі.