мат. назва аднаго з двух лікаў, якія вызначаюць становішча пункта на плоскасці адносна прамавугольнай сістэмы каардынат.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артагнаты́зм
(ад арта- + гр. gnathos = сківіца)
тып профілю твару, калі сківіцы не выступаюць уперад у адносінах да агульнай плоскасці аблічча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галамо́рфны
(ад гр. holos = увесь + -морфны)
г-ая функцыя — функцыя, якая можа быць прадстаўлена на пэўным участку плоскасці радам ступеней.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рысу́нак
(польск. rysunek, ад с.-в.-ням. rizen)
перадача на плоскасці прадметаў пры дапамозе алоўка, пяра, вугалю, фарбаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРГУМЕ́НТу матэматыцы,
1) незалежная пераменная, што стаіць пад знакам функцыі і абумоўлівае яе значэнне. Аргумент функцыі ёсць x. Аргумент функцыі можа быць якой-н. функцыяй іншай пераменнай, напр. аргумент трыганаметрычнай функцыі ёсць ax+b.
2) Аргументам комплекснага ліку — вугал φ паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і радыус-вектарам пункта з каардынатамі x і y, які з’яўляецца выявай камплекснага ліку на плоскасці XOY. Вызначаецца з дакладнасцю да 2π і звязаны з каардынатамі x і y формулай .
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫШЭ́ЎСКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 1.7.1940, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1974), праф. (1977). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў БДУ (1962). З 1965 у БДУ, з 1986 дырэктар НДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц. Стварыў новую галіну фіз. даследаванняў — ядз. оптыку палярызаваных асяроддзяў, у якой ім зроблены два адкрыцці: ядз. прэцэсіі спіна нейтронаў (1979) і з’явы вярчэння плоскасці палярызацыі гамаквантаў (1988).
Тв.:
Ядерная оптика поляризованных сред. Мн., 1976;
Каналирование, излучение и реакции в кристаллах при высоких энергиях Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАЖЫ́Р (франц. autogyre ад грэч. autos сам + gyros круг),
вінтакрылы лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, папярэднік верталёта. Выкарыстоўвалі аўтажыр для сувязі, разведкі, карэкціроўкі артыл. агню і інш. Вынаходнік аўтажыра — іспанскі інж. Хуан дэ ла Сіерва (1922). У б.СССР будаваліся ў 1929—40.
Пад’ёмная сіла аўтажыра стваралася нясучым вінтом-ротарам, што знаходзіўся на верт. восі і свабодна круціўся ў гарыз.плоскасці пад дзеяннем патоку паветра. Цягу для гарыз. палёту забяспечваў самалётны вінт, аўтажыр не меў патрэбы ў вял. узлётнай (пасадачнай) скорасці і даўжыні разбегу, не зрываўся ў штопар. Выцеснены верталётамі.
галандскі архітэктар, заснавальнік сучаснай галандскай архітэктуры. Найб. значная праца — будынак Біржы ў Амстэрдаме (1897—1909), у якім рысы нац.-рамант. стылю (падкрэсленая масіўнасць збудавання з асіметрычна пастаўленай вежай, вял.плоскасці цагляных сцен) спалучаюцца з функцыянальнай абумоўленасцю плана і смеласцю канструкцыйнага вырашэння. Імкненне да прастаты, рацыянальнасці і геам. строгасці кампазіцыі найб. паслядоўна выявіліся ў планах расшырэння Амстэрдама (1902—17) і рэканструкцыі Гаагі (1908—09), у пазнейшых пабудовах (Муніцыпальны музей, Гаага, 1916—35).
Х.П.Берлаге. Біржа ў Амстэрдаме. 1897— 1909. Інтэр’ер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІ́ТРАЎ-МА́ЙСТАРА (Уладзімір) (1.2.1882, с. Фролаш, Кюстэндзілская акруга, Балгарыя — 29.9.1960),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1952). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Сафіі (1903—10). Аўтар партрэтаў людзей з народа, сцэн сял. жыцця: «Нявеста» (1935), «Сям’я» (1938), «Дзяўчына з с. Шышкаўцы» (1937), «Дзяўчына» (1952) і інш. У яго карцінах з франтальнымі, нібыта распластанымі на плоскасці адлюстраваннямі, абагульненай манерай жывапісу, кантрастамі яркіх колеравых тонаў набылі маст. гучанне традыцыі балг.нар. мастацтва. Іл.гл. ў арт.Балгарыя.
Літ.:
Колев Б.В. Димитров-Майстора: Пер. с болг. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РМАРА ПРЭЦЭ́СІЯ,
прэцэсія аднолькавых зараджаных часціц (напр., электронаў у атаме) у пастаянным аднародным слабым магн. полі. Апісана Дж.Лармарам у 1895. Пакладзена ў аснову класічнай тэорыі дыямагнетызму, тлумачэння Зеемана з’явы і магн. вярчэння плоскасці палярызацыі.
Абумоўлена ўздзеяннем на часціцы Лорэнца сілы; падобная на прэцэсію восі гіраскопа пад уздзеяннем сілы, якая імкнецца павярнуць вось вярчэння. Л.п. адбываецца вакол напрамку магн. поля з вуглавой скорасцю ωL (лармараўская частата), якая вызначаецца. па формуле ωL = qB/(2m), дзе q — зарад, m — маса і q/m — удзельны зарад часціцы, B — індукцыя магн. поля.