эканамічныя тэорыі, якія разглядаюць узаемадзеянне паміж вытв-сцю і размеркаваннем яе вынікаў сярод удзельнікаў вытв-сці. Першапачаткова П.т. выступала ў выглядзе тэорыі фактараў вытв-сці (Ж.Б.Сей, К.Ф.Бастыя і інш.), паводле якой кожны фактар вытв-сці (праца, капітал, зямля) удзельнічае ў стварэнні вартасці грамадскага прадукту і атрымлівае адпаведны даход у форме заработнай платы, прыбытку, рэнты. У канцы 19 ст. Дж.Б.Кларк распрацаваў тэорыю гранічнай прадукцыйнасці, у якой пад гранічным прадуктам разумеўся натуральны ўзровень даходу, што выплачваецца кожнаму з фактараў вытв-сці. П.т. цесна звязаны з гранічнай карыснасці тэорыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙ (першапач. Рага),
горад у Іране, за 8 км на ПдУ ад Тэгерана. Згадваецца ў "Авесце» і Бехістунскім надпісе. Уваходзіў у склад. Парфянскага царства. У 639—44 заваяваны арабамі. У пач. 10 ст. ў складзе Саманідаў дзяржавы, потым ва ўладаннях дынастый Зіярыдаў, Бузідаў. У пач. 11 ст. належаў Газневідам, Сельджукідам (быў іх рэзідэнцыяй), з канца 12 ст. — Харэзмшахам. У 1220 разгромлены манголамі. У выніку археал. даследаванняў (1934—36) устаноўлена, што на месцы Р. першапачаткова было энеалітычнае паселішча; выяўлены рэшткі пабудоў парфянскага, сасанідскага і сельджукідскага часоў. З Р. паходзіць люстраная кераміка (гл.Люстр) з сюжэтнай і арнаментальнай размалёўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВА́СТЫКА (санскр.),
знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі. Першапачаткова меў культавае значэнне ў некат. стараж. народаў; атрымаў распаўсюджанне як арнаментальны матыў у мастацтве Індыі, Кітая, Японіі, Грэцыі, на в-ве Сіцылія і інш. (выявы С. на стараж. вазах, манетах, помніках сярэдневяковага мастацтва). Некат. гаршкі 11—13 ст., знойдзеныя пры раскопках стараж. гарадоў Беларусі, мелі на донцах рэльефнае кляймо ў выглядзе С. Напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны (1939—1945) С. выкарыстоўвалася як цэнтр. элемент кампазіцыі дзярж. сцяга фаш. Германіі, стала эмблемай нацызму, сімвалам варварства, насілля, генацыду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НАВА КАЛО́НА,
узведзена імператарам Траянам у Рыме ў 111—114. Архітэктар — грэк Апаладор з Дамаска. Мармуровае збудаванне вышынёй 38 м складаецца з кубічнага цокаля, базы і ствала калоны з капітэллю рымска-дарычнага ордэра. Першапачаткова Т.к. была ўвенчана бронзавым арлом, пазней — статуяй Траяна, з 1587 — статуяй апостала Пятра. Ствол Т.к. пакрываюць размешчаныя па спіралі выкананыя з вял. майстэрствам рэльефы (агульная даўжыня 200 м, вышыня 1 м), якія адлюстроўваюць вайну Траяна з дакамі. Т.к. — каштоўная крыніца звестак па гісторыі побыту і ваен. тэхнікі рымлян і дакаў; на ёй паказаны каля 2500 чал.
Да арт.Траянава калона. Агульны выгляд і фрагмент рэльефаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРУ́НЖЫ (польск. chorąży ад chorągiew сцяг),
1) камандзір харугвы ў сярэдневяковай Польшчы і ВКЛ, з 14 ст. прыдворная пасада і званне. Існавалі вял. каронны [насіў велікакняжацкую харугву (сцяг) у час вял. цырымоній і знаходзіўся з ёю пры манарху ў час вайсковых дзеянняў] і надворны Х. (яго намеснік), а таксама земскі Х. (кіраўнік шляхецкага апалчэння ваяводства — ганаровае званне).
2) У Запарожскай Сечы вайсковая пасада: вайсковы генеральны Х., палкавыя і соценныя Х., якія ўваходзілі ў склад старшыны.
3) У казацкіх войсках рус. арміі першапачаткова сцяганосец, пазней — малодшы афіцэрскі чын, што адпавядаў чыну падпаручніка ў пяхоце, карнета ў кавалерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́БЫЛЬ,
горад у Кіеўскай вобл. Украіны, на р. Прыпяць, пры яе ўпадзенні ў Кіеўскае вадасховішча.
У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 1193. З 1362 у складзе ВКЛ. Пасля Люблінскай уніі 1569 належаў Кароне (Польшча). Першапачаткова каралеўскі горад, потым уладанне Ф.Кміты-Чарнабыльскага (з 1566), Сапегаў, Хадкевічаў. Насельніцтва Ч. ўдзельнічала ў вызв. вайне ўкр. і бел. народаў 1648—54, казацка-сял. паўстанні 1702—04 пад кіраўніцтвам С.П.Палія, пасля чаго горад заняпаў. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучаны да Рас. імперыі. З 1941 горад. У сувязі з аварыяй (крас. 1986) на Чарнобыльскай АЭС насельніцтва Ч. эвакуіравана (гл.Чарнобыльская катастрофа 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́БІЯ (Schwaben),
гістарычная вобласць у Паўд.-Зах. Германіі ў раннім сярэдневякоўі. Першапачаткова заселена алеманамі (стараж. іх назва — швабы, адсюль назва вобл.). З 10 ст. на тэр. Ш. існавала герцагства, якое ўваходзіла ў склад Герм. каралеўства. У 2-й пал. 13 ст. Ш. распалася на шэраг свецкіх і духоўных княстваў (тэр. Вюртэмберга, Паўд. Бадэна, Эльзаса, ч. Швейцарыі, ч. Баварыі). Ш. была адным з важнейшых раёнаў Сялянскай вайны 1524—26. У 1500—1806 адна з акруг «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У далейшым найменнем «Ш.» абазначалі вобласць пашырэння швабскага дыялекту (у больш шырокім сэнсе — усю тэр.б. Ш.). Гл. таксама Швабскі саюз.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі, публіцыст, філосаф. Першапачаткова адзін з лідэраў вігаў, пасля 1788 наблізіўся да торы. Выступаў супраць узмацнення каралеўскай улады, за больш актыўную ролю парламента і паліт. партый. У час вайны за незалежнасць у Паўд. Амерыцы (1775—83) быў прыхільнікам кампрамісу з паўстанцамі, патрабаваў ліквідаваць рабаўладальніцтва. У працы «Роздум аб Французскай рэвалюцыі» (1790) з кансерватыўных пазіцый абвяргаў ідэі рэвалюцыі і Асветніцтва. Стваральнік ідэалогіі кансерватызму. Асуджаў тэорыю і практыку грамадскіх пераваротаў, ідэям франц. рэвалюцыі проціпастаўляў канцэпцыю нацыі як «саюза пакаленняў» — арган. цэласнасці, сфарміраванай у ходзе гіст. працэсу. У эстэтыцы развіваў паняцце аб прыгожым, разумеючы яго як аб’ектыўную ўласцівасць прадметаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАПО́ЛЬШЧА, Вялікая Польшча (Wielkopolska),
гістарычная вобласць у Польшчы, у бас. сярэдняга цячэння р. Варта. Цэнтр — г. Познань. Тэр. Велікапольшчы цяпер уваходзіць пераважна ў Пазнанскае ваяводства. У старажытнасці насяляла племя палян, якое стала ядром стараж.-польскай дзяржавы дынастыі Пястаў (першая сталіца г. Гнезна). Ад назвы палян першапачаткованаз. Польшча, з 14—15 ст. — Вял. (Старая) Польшча. У канцы 16—18 ст. да Велікапольшчы адносілі таксама Куявы, Каралеўскую Прусію, Серадзкую і Лэнчыцкую землі і Мазовію. Пасля 1-га (1772) і 2-га (1793) падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Прусіі. У 1807 увайшла ў Варшаўскае герцагства. З 1815 як Пазнанскае вял. княства зноў у Прусіі. У 1919 вернута Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЙ АПТЭ́КІ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1709 у Гродне, уваходзіць у комплекс Гродзенскага кляштара езуітаў. Першапачаткова — прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з мансардай, накрыты вальмавым 2-ярусным дахам. Гал. фасад завяршаўся пяцівугольным франтонам. У 1885 будынак пашкоджаны пажарам і перабудаваны: з левага боку прыбудаваны новы аб’ём, ліквідаваны франтон. У выніку будынак набыў асіметрычную кампазіцыю і стаў тыповым прыкладам архітэктуры эклектыкі. Гал. фасад сучаснага будынка падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы: ніжні з руставанымі лапаткамі і сандрыкавымі завяршэннямі акон, верхні з ажурным балконам і складаным атыкам у цэнтры, фігурнымі ліштвамі, фрызам і карнізам. Зараз у будынку знаходзіцца Гродзенская аптэка-музей.