старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440-я г., на Беларусі — у 1-й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз.інкунабуламі, а выданні 1-й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Гл. таксама ў арт.Выдавецкая справа.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАГАСЛО́ЎСКІ (Міхаіл Міхайлавіч) (25.3.1867, Масква — 20.4.1929),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1921). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1911 праф. гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Даследаваў гісторыю Расіі 18 ст. ў працах «Быт і норавы рускага дваранства ў першай палавіне XVIII ст.» (1906), «Пётр Вялікі і яго рэформа» (1920), «Пётр I. Матэрыялы для біяграфіі» (т. 1—5, 1940—48) і інш. Быў сакратаром Маскоўскага т-ва гісторыі і старажытнасцяў расійскіх, старшынёй Рус.гіст.Т-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-СІ́КХСКІЯ ВО́ЙНЫ,
захопніцкія войны англ. Ост-Індскай кампаніі супраць дзяржавы сікхаў у Пенджабе (Індыя). Справакаваўшы пагранічны канфлікт, англічане змусілі сікхаў пачаць ваен. дзеянні. У першай англа-сікхскай вайне (1845—46) сікхі, якія напачатку дамагліся ваен. поспехаў, пацярпелі паражэнне. Англічане захавалі Пенджабу ўяўную самастойнасць, аднак сікхі заплацілі за гэта часткай сваіх зямель. Другую англа-сікхскую вайну (1848—49) пачалі англічане пад выглядам барацьбы з мяцежнікамі. У 1849 сікхскія войскі разбіты і англ. кампанія захапіла Пенджаб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГС ((Briggs) Генры) (2.1561, Уолівуд, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія — 26.1.1630),
англійскі матэматык. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1588). З 1619 праф. Оксфардскага ун-та. Навук. працы па геаметрыі, трыганаметрыі і навігацыі. Склаў і апублікаваў першыя табліцы дзесятковых лагарыфмаў: 8-значныя для лікаў першай тысячы (1617), 14-значныя для лікаў ад 1 да 20 000 і ад 90 000 да 100 000 (1624). У 1633 выдадзены 14-значныя табліцы лагарыфмаў трыганаметрычных функцый, падрыхтаваныя Брыгсам з Г.Гелібрандам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛМАСЗАДЭ́ (Гамэр Гаджы Ага кызы) (н. 10.3.1915, Баку),
азербайджанская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1959). Пачала выступаць у 1930, была першайазерб. балерынай. Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1936). Салістка, з 1953 гал. балетмайстар Азерб.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Гюльянак («Дзявочая вежа» А.Бадалбейлі), Гюльшэн («Гюльшэн» С.Гаджыбекава, Дзярж. прэмія СССР 1952), Айша («Сем прыгажунь» К.Караева). Паст.: «Гюльшэн» (1950), «Чырвоная кветка» Р.Гліэра (1954), «Шур» Ф.Амірава (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Ян) (24.7.1948, в. Каменка Мінскага р-на — 2.9.1998),
бел. рэлігійны дзеяч. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972), духоўную правасл. семінарыю у Смаленску (1974). У 1974—79 правасл. святар у Смаленску, у в. Маркава Маладзечанскага р-на. У 1979 перайшоў у каталіцтва. У 1979—90 пробашч касцёла ў в. Баруны Гродзенскай вобл. З 1990 пробашч першай Мінскай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа. З 1993 дэкан Беларускай грэка-каталіцкай царквы.