СТАРЫ́К,

возера ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Быхаў. Пл. 0,3 км², даўж. 5,7 км, найб. шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі 11,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. 1—1,2 м, пад лугам. Злучана ручаём з р. Дняпро.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУ́ДНІКІ,

вёска ў Пральніцкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Валожын, 50 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Койданава. 251 ж., 107 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРГЕ́ЕВІЧЫ,

вёска ў Дунілавіцкім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 36 км на ПдУ ад г. Паставы, 240 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Варапаева. 227 ж., 100 двароў (2002). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАБЫ́Н-БО́ГДА-О́ЛА,

горны вузел на ПдУ Алтая, на граніцы Расіі, Манголіі, Кітая. Найб. вышыня да 4356 м (г. Найрамдал). Складзены з метамарфічных сланцаў і гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. У рачных далінах лістоўнічныя лясы, каля падножжа — зараснікі карлікавай бярозы, вышэй — альпійскія лугі, горныя тундры. 36 ледавікоў (агульная пл. 160 км²).

т. 15, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАНІ́НА-АНІ́ЎСКІ ПАЎВО́СТРАЎ На ПдУ в-ва Сахалін, Расія. Абмываецца Ахоцкім м. Заканчваецца на Пн мысам Свабодны (Танін), на Пд — мысам Аніва. Даўж. 90 км, шыр. 3—19 км. З Сахалінам злучаны Мураўёўскім перашыйкам. Уздоўж узбярэжжа цягнецца Таніна-Аніўскі горны хрыбет (выш. да 670 м). Ялова-піхтавая тайга ахоцкага тыпу.

т. 15, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСО́ХСКАЯ БУ́ДА,

вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Добруш, 70 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Церахоўка. 509 ж., 213 двароў (2002). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 16, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЭ́РЦЕНЬ,

рака ў Ельскім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Славечна (бас. р. Прыпяць). Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 492 км². Пачынаецца меліярац. канавай за 1 км на ПдУ ад в. Казіміраўка Ельскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Берагі выш. 1,5—2 м, спланаваныя. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.

т. 17, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГУ́ЛЬНЫ СЫРТ,

платопадобнае ўзвышша на ПдУ Еўрап. часткі Расіі, водападзел рэк басейнаў Волгі і Урала. Працягваецца з З на У на 500 км, на У прымыкае да Паўд. Урала. Выш. да 405 м. Складзены з пясчанікаў, глін і вапнякоў. Месцамі трапляюцца купалападобныя астанцы—шыханы. Развіты карст. Дзірваніста-злакавыя, пераважна ўзараныя, стэпы. Пасевы збожжавых культур.

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЫБО́ЦКАЕ,

вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і калектыўна-далявой гаспадаркі. За 52 км на ПдУ ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Церахоўка. 860 ж., 390 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1881) і будынак царкоўнапрыходскай школы (канец 19 ст.).

т. 5, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫ,

археалагічныя помнікі каля в. Горы Горацкага р-на. Гарадзішча зарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя. Пляцоўка авальная, памерам 180×70 м. Культурны пласт 0,8—1,2 м. Знойдзены фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, касцяныя арнаментаваныя пласціны, медныя скроневыя кольцы, медны і каменны абразкі. Замчышча на ПдУ ад гарадзішча (гл. Горскі замак).

А.​А.​Мяцельскі.

т. 5, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)